Колас Якуб
Стары лес (на белорусском языке)
Якуб Колас
Стары лес
Гэта быў старасвецкi лес. I былi ў iм такiя пушчы i нетры, аб якiх не ведаў нiхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзiну неба i адтуль рыхтаваўся пацiкаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робiцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабiцца праз галiны адвечных гушчараў. I сумаваў тады круглы блiшчасты месячык i хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькi да палавiны; на самым нiзе заўсёды панаваў цянёк i прохладзь. Звяры i птушкi не мелi адвагi забiрацца ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам i нiкому не вядомымi дзеямi.
Праз гушчары, пад павеццю зялёных голек, прабiвалася блiскучая стужка халоднай вады i дзялiла пушчу на дзве часткi. Абодва берагi рэчкi былi густа заросшы старымi дрэвамi, яны прасцiралi сваё галлё над рэчкаю i лучылiся адны з другiмi. I лес па адзiн бок рэчкi, i лес па другi яе бок, такiм парадкам, быў адным лесам, i тое, што рабiлася на адным беразе рэчкi, было таксама справаю лесу другога берага, — адным словам, у лесе быў адзiн супольны клопат, адно жыццё.
Рэчка была невялiкая: у лесе яна пачыналася, у лесе i канчалася, канчалася пышным i прыгожым возерам; вакол возера, як вежы, стаялi мудрыя дрэвы — дубы. У тым ланцугу вельмi важных прычын i з’яў, праз якiя вынiклi яшчэ важнейшыя дзеi ў гэтай пушчы, рэчка займала не апошняе месца, хоць справядлiвасць вымагае сказаць, што яна i не думала займаць такога месца. I яшчэ трэба дадаць, што месцы бываюць дваякiя: на адны мы самi рымсцiмся, а на другiя нас цягнуць, узяўшы за вушы. На гэта апошняе месца ўсцягнулi i рэчку.
Але сiла не ў гэтым. На свеце часта бывае так, што самая простая справа, самая ясная праўда пазнаецца цаной вялiкай пакуты — надта цяжкая дарога прыводзiць да такога пазнання.
Доўгiя-доўгiя годы, цэлыя вякi, жыла пушча згодна i шчаслiва, жыла поўным, багатым жыццём. Але ўсяму на свеце ёсць канец.
На пагорку, недалёка ад рачулкi, стаялi купчастыя лiпы, сярод iх пракiдалiся ярка-зялёныя клёны i высокiя вязы. Летам на iх выспявала насенне. Пад восень, прылятаючы сюды, вецер падхоплiваў яго на свае вольныя крыллi i разносiў па свеце. Панёс раз вецер насенне старой, усiмi паважанай лiпы на другi бок рэчкi; прынёс i кiнуў на мяккi зялёны мох па суседству з асiнай. Асiна прымецiла месцечка, дзе ўпала лiпавае семя, i сумыслу скiнула на яго свой даволi таўсты сухi сук. Сук упаў на насенне i крэпка яго прыцiснуў. А назаўтра поруч з насеннем лiпы асiна кiнула сваё семечка. Пакуль лiпавае насенне выраблялася з-пад асiнавага сука, асiна ўзышла i заглушыла лiпку.
Уся гэтая справа рабiлася на вачах у дзятла, якi дзёўб тут засохшы верх старой хвоi. Дзяцел пераляцеў рэчку, сеў на старую, усiмi паважаную лiпу i расказаў усё, што было з яе насеннем.
— Гэта ўжо не першы раз робiцца так на тым баку рэчкi, — пацвердзiў высокi вяз, пакланiўшыся лiпе.
— Чорт ведае што! — ускiпеў крэпкi граб. — Зусiм не па-дзеравяцку! Цi не ўсё роўна лес? Насенне з таго берага пералятае сюды, i дрэўцы растуць сярод нас. Унь, гляньце: там стаiць бярэзiнка, клёны, арэшнiк — усё гэта нацiснулася сюды з-за рэчкi!
Глуха зашумела пушча зялёнымi верхавiнкамi. Шум перакiнуўся за рэчку, у другую частку лесу. Злосна зашумеў лес па другi бок рэчкi.
— Нам самiм няма тут месца! — бушавала старая асiна, высока ўзняўшы круглы верх. — А яны яшчэ сваё племя сюды перапраўляюць.
— Што казаць! — уторыла вербалозiна.
— Ганi iх адгэтуль! — зашумеў ясень. — Там столькi прастору, а iм яшчэ мала. Дзе самi мы падзенемся?
Доўга шумеў стары лес, падзялiўшыся на дзве часткi, доўга гаманiлi дрэвы; вялiкае нездаваленне i гнеў чулiся ў гэтым гомане.
Каля самых берагоў рэчкi, з аднаго i другога боку, стаялi чародамi алешыны. Напрадвеснi, калi ў лесе яшчэ ляжаў тоўсты пласт снегу, а рэчка была пад лёдам, кiдалi алешыны свае цёмныя зернеткi на лёд, каб вясною вада разам з лёдам панесла iх i пасеяла на сваiх берагах на краi лесу, дзе было многа прастору.
Разложыстая, высокая алешына не раз бачыла, як алешына з другога берага кiдала сваё насенне проста ёй пад ногi i закрывала зернеткамi яе дзетак.
— Хiба ў цябе няма свайго месца, што ты засыпаеш маё насенне? — са злосцю пытала першая алешына.
— А чыё гэта племя ўтрамбавала наш бераг? Чыё? Сама б увесь свет заняла, а другому i лапiнкi шкада, пагiбелi на вас няма! — I пайшлi вярнуць, i пайшлi вярнуць адна на другую.
У iх лаянку ўткнулi языкi i iншыя жыхары лесу, i такая пайшла спрэчка, што птушкi пазляталi са сваiх гнёздаў i звяры павыскаквалi з лаговiшчаў. Падняўся такi кiрмаш, такi гармiдар, што не дай ты божа! За доўгiя вякi згоднага жыцця назбiралася столькi нянавiсцi, столькi гневу, крыўды, зайздрасцi, зневажання, што лес грымеў, хадзiў, як кiпень у гаршку, тросся, калацiўся, дрыжаў ад злосцi.
Да голасу лесу прылучаўся пiск, гвалт птушак, выццё звяроў: звяры i птушкi таксама ўзялi руку сваiх берагоў.
Ад шуму, гвалту, ляманту затрэслася паветра, закурыўся пухам снег, магутная пушча раскатурхалася, разгайдалася, расшумелася, як сялянскi сход, i ўжо нiякая сiла не магла супакоiць яе.
Страшная бура завыла над цёмнаю пушчай. Заскрыпелi, застагналi таўшчэразныя гладкакамлёвыя хвоi, густа i жалабна зашумелi кашлатыя ялiны, немiласэрна б’ючыся лапамi; завылi асiны, лiпы, бярозы, клёны i вербы; загулi магутныя дубы, i громам грымелi iх чорныя жэралы; зарыгацелi сукаватыя вязы i грабы… Усе дрэвы бушавалi сваiмi галасамi, i ў агуле выйшла такая страшэнная музыка, што здавалася, злыя духi пазрывалiся з ланцугоў i спраўлялi тут сваё iгрышча.
I вось, сярод гэтага гулу пачуўся трэск — не ўтрымалiся крохкiя асiны i пасыпалiся, як соль; за iмi, як каноплi, разам з карэннямi i з грудамi мёрзлай зямлi, пачалi падаць ялiны, цягнучы за сабою i слабейшыя дрэвы. Яны гнулiся, шчапалiся, крышылiся, i толькi камлi iх, як свечкi, тырчалi высока ў паветры, сярод вываратаў i зломаных верхавiн, што ўжо трупамi ляжалi ў снягу. А пушча не сунiмалася, стагнала, гула, бушавала, плакала злосным плачам, выла гневам i нянавiсцю. Вось сашчапiлiся два адвечныя асiлкi: магутны, прысадзiсты, гузаваты, звязiсты дуб з таўшчэразным i высачэзным вязам. Доўгiя гады стаялi яны на розных берагах нешырокай рэчкi, як добрыя суседзi, i крэпкая дружба, узгадаваная часам, была заўсёды памiж iмi. I яны цяпер — смяртэльныя ворагi! Страшна было глядзець на гэтых асiлкаў. Iх крэпкiя таўстыя сукi разгойдвалiся, бiлiся адны аб другiх, ламалiся. Размахнуўся таўсты, высокi вяз i з усёй сiлы грукнуўся аб дуб.
Упёрся моцна прысадзiсты дуб i ўсiм крэпкiм целам сваiм рынуўся насустрач вязу. Пышны верх старога вяза з громам абламаўся, на момант звiс, затрымаўся ў дубовых суках i цiха спусцiўся на халодны лёд рэчкi, цяжарам сваiм угнуў яго, праламаў. Клубок жывой вады вырваўся на волю — заплакала рэчка над трупам старога вяза.
— Помста за смерць нашага бацькi вяза! — зашумеў той бераг рэчкi.
Грозна пацiснулi дрэвы на стары дуб.
— Гэй, сюды! — гукнуў другi бераг рэчкi. — Не дамо ў крыўду нашага абаронцу.
Замiтусiўся лес, i два грозныя вагары, дзве сцяны дрэў рынулiся адна на другую. Падняўся вiхор.
Дрэвы звiлiся ў адзiн клубок, скруцiлiся i пасыпалiся на зямлю. Глуха застагнала зямля, задрыжалi ўзгоркi, лёд патрэскаўся на возеры i ў рэчцы…
Цэлы дзень i ўсю ноч бiлася пушча, i месца пабоiшча ўяўляла сабой грозны i жудасны малюнак разбурэння i смерцi.
Прыйшла вясна, растаяў снег, павеяла цяплом, i зноў пачало абуджацца жыццё. Толькi пушча выглядала яшчэ нудней. Усюды ляжалi камлi, верхавiны, вывараты, тырчалi высокiя пнi. Толькi дзе-нiдзе, на пагорках, засталiся рэдзенькiя купкi дубоў, невялiчкiя кудзеркi старых хвояў. Прыляталi з выраю птушкi i не знаходзiлi сваiх гнездаванняў.
Плакалi сiраты дрэвы, стоячы над трупамi сваiх родных, сваякоў i знаёмых. А яснае сонейка грэла так прыветна i цёпла.
— I нашто была нам гэтая трасянiна? — казала рэшта пушчы. — Цi нам не хапiла б месца пад ясным сонейкам? Дзе наша сiла? Дзе краса наша?
— Каб не рэчка, каб яна не падзялiла нас на дзве часткi, гэтага не здарылася б, — казалi хвоi.
— Праўда, праўда, — падхапiла лiпа, — з-за яе знiшчылася пушча.
— Ну i ўцешцеся, калi знайшлi вiнаватага! — адказала сярдзiтая сойка.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Тэма. Пазакласнае чытанне “У любою пору года слухай родную прыроду. Восеньская старонка”
Мэта: Фарміраванне станоўчай матывацыі да чытання.
Задачы:
-
Пашыраць чытацкі кругагляд вучняў; замацаваць і абагуліць веды вучняў аб прыкметах восені; на матэрыялах твораў, прачытанных вучнямі, працягваць працу па далейшаму фарміраванню навыку выразнага, свядомага чытання;
-
Садзейнічаць развіццю пазнавальнага інтарэсу; працягваць працу па фарміраванню навыкаў вуснага звязнага маўлення; пабуджаць да выказвання сваіх думак па прачытаннаму; вучыць даваць характарыстыку галоўным героям або рабіць моўны аналіз верша;
-
Стрыяць фарміраванню культуру чытача; выхаваць любоў да прыроды, уменне заўважаць і цаніць яе прыгажосць.
Абсталяванне. Ілюстрацыі з восеньскімі пейзажамі; малюнкі і выстава кніг пра восень; асенняе лісце.
Падрыхтоўка да ўрока. Дзеці атрымалі заданне знайсці і прачытаць твор пра восень; для верша – выразнае чытанне, аналіз сродкаў выразнасці, для апавядання – характарыстыка галоўнага героя.
Ход урока.
-
Арганізацыйны этап
Клас ўпрыгожан асеннім лісцем, пачынаецца ўрок.
У верасні толькі да нас завітала,
А лес па-мастацку афарбавала,
Хоць золата ўсюды старанна развесіла,
Ды сумна ў прыродзе, маркотна, нявесела.
Неба вунь плача, і птушкі маўчаць,
Вецер штодзённа стаў злы бушаваць…
Дык хто з вас адкажа, хто адгадае,
Што за мастачка ўжо гэта такая?
-
Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе
— Каб даведацца пра тэму нашага занятку, трэба адгадаць гэты рэбус.
— Давайце прыгад аем асноўныя прыкметы восені.
(разглядванне малюнкаў, работа па развіццю маўлення)
— Перш за ўсё хачу спытаць, якія творы вы чыталі пра восень? (Дзеці называюць.)
-А якія вам найбольш спадабаліся?
— А я падрыхтавала вам заданне. Хто ўважліва чытаў кнігі, той справіцца з ім.Трэба закончыць народныя прыкметы.
Гром у верасні — … (цёплая восень).
Калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца — … (зіма будзе позняя).
Кастрычнік зямлю балоціць, а лес … (залоціць).
Сухі іцёплы верасень — … (позняя зіма).
Гром у кастрычніку – … (зма без снегу).
На рабіне многа ягад — … (дажджлівая восень).
— Восень, прыйшла ў сады, агароды. Разам з ею прыйшлі асеннія клопаты – збор ураджаю. Дзеці, давайце адгадаем загадкі пра агародніну.
Завітала ў хату пані
Ды ў жоўтым сарафане.
Як пачалі распранаць,
Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)
У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так, як і сястрыца.
Сам сабе наўме панок,
А прасцей сказаць…(часнок)
Царэўна ў няволі,
у цёмнай каморы.
А косы – на сонцы,
На вольным прасторы. (Морква)
Само з кулачок,
Чырвоны бачок.
Дакранешся пальцам — гладкае,
А адкусіш – салодкае. (Яблык)
Стаіць аднаногі ў зялёным халаце,
а добра прыгледзішся — латы на лаце. (Качан капусты.)
Зялёныя і густыя
На градках выраслі кусты.
Падкапаў іх наш Андрэйка,
Пад ім — цэлая сямейка.
(Бульба.)
-
Этап праверкі д/з
— З заданнямі мы справілісь, зараз паслухаем, што вы падрыхтавалі дома да гэтага ўрока.
(праверка твораў, самастойна падобраных і прачытаных вучнямі да ўрока пазакласнага чытання)
-
Этап засваення новых ведаў
-
Этап першаснага успрымання
-
Родны край
О мой любы родны край,
Ты — прыгожы, нібы рай.
І нідзе ў другіх краях
Шчасным быць не змог бы я.
Ніл Гілевіч
Радзіма
Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш — «Ра-дзі-ма…»
Пасля зразумееш — навек.
І будуць дарогі вяртацца
У той незабыўны куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток,
Дзе змалку да болю знаёмы
І дрэвы, і твары людзей,
І роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.
Мікола Пракаповіч
Аpтyp Boльcкi
Бeлapycь – мaя Рaдзiмa
Якaя пpыгoжaя нaзвa ў нaшaй кpaiны – Бeлapycь! А яшчэ мы зaвём яe – Рaдзiмa. А яшчэ – Бaцькaўшчынa. Рaдзiмa – бo тyт мы нapaдзiлicя, бo янa нaм caмaя poднaя з ycix кpaiн нa цэлым cвeцe. Бaцькaўшчынa – бo янa дacтaлacя нaм aд бaцькoў нaшыx. А iм aд ixнix бaцькoў – нaшыx дзядoў. А дaлeй – aд пpaдзeдaў, aд пpaпpaдзeдaў… I тaк – aж дa caмыx дaлёкix пpoдкaў. Нaд шыpoкiмi пaлямi, нaд вeкaвeчнымi пyшчaмi, нaд зялёнымi лyгaмi, нaд блaкiтнымi cтyжкaмi pэк i paчyлaк, нaд люcтэpкaмi нeзлiчoныx aзёp лyнaюць y выcoкiм нeбe бeлaкpылыя бycлы. Taмy пaэт нaзвaў кpaiнy нaшy зямлёю пaд бeлымi кpылaмi. А кoлькi бaгaццяў cxaвaнa ў зямлi гэтaй! Кaлiйныя coлi, якiмi ўзбaгaчaюць глeбy, кaб янa нe бяднeлa i дaвaлa дoбpыя ўpaджai. Іx здaбывaюць бeлapycкiя шaxцёpы пaд Сaлiгopcкaм. Byчoныя-гeoлaгi знaйшлi ў нeтpax Бeлapyci i зoлaтa i кaжyць, штo ёcць нaвaт aлмaзы. Tpэбa тoлькi як cлeд пaшyкaць… Жытa ў пoлi, яблыкi ў caдax, cвoйcкaя жывёлa нa пaдвopкax, звяpы ў ляcax, pыбa ў вoдax… Ды xiбa пepaлiчыш ycё! Алe caмы вялiкi cкapб Бeлapyci – гэтa людзi, бeлapycы. Пoбaч з бeлapycaмi жывyць y нaшыx гapaдax i вёcкax пaлякi, лiтoўцы, pycкiя, яўpэi, тaтapы… – выxaдцы з iншыx кpaiн. Уce paзaм мы cклaдaeм бeлapycкi нapoд. Уce мы – гpaмaдзянe нeзaлeжнaй Рэcпyблiкi Бeлapycь. Taк зaвeццa нaшa дзяpжaвa. Уce мы пaвiнны пaмнaжaць cвaёй пpaцaй яe бaгaццi, бapaнiць aд нягoд i нaпacцяў, як бapaнiлi яe нaшы пpoдкi.
-
-
Праврка першаснага ўспрымання
-
— Якой тэмай аб’яднаны ўсе гэтыя творы?
— Што з’яўляеца Радзімай для кожнага аўтара?
— Якімі яшчэ словамі магчыма назваць Радзіму?
-
Этап паведамлення д/з
— Да наступнага ўрока вам трэба будзе падрыхтаваць твор пра Радзіму.
(знаемства са спісам літаратуры па тэме: запіс д/з у дзеннік)
-
Падвядзенне вынікаў урока. Прапановы па арганізацыі самастойнай чытацкай дзейнасці вучняў.
Настаўнік. Пра восень можна гаварыць бясконца: пра яе шчодрасць, хараство, пераменлівасць.
— Якія творы пра восень выклікалі радасны настрой? А якія сумны?
— Што на сённяшнім уроку прымусіла вас усміхнуцца?
Бабіна лета
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.
В. Швед
Багаж восені
(Гульня)
В я д у ч ы:
— Восень едзе. Свята ў нас.
Адчыняйце дзверы.
А які вязе багаж?
Д з е ц і:
Зараз мы праверым.
В о с е н ь:
Раскажу я вам сама.
Часу мала страчу.
Вельмі доўгая зіма —
Шмат патрэбна харчу.
Д з е ц і:
Што прывезла, раскажы.
В о с е н ь:
Я прывезла вам мукі.
Будуць булкі, праснакі,
I кулеш, і калачы,
Пірагі і кулічы.
Д з е ц і:
Што яшчэ ёсць, пакажы?
В о с е н ь:
Ёсць капуста, агуркі,
Бульба, морква, буракі.
Д з е ц і:
Што яшчэ, спытаць дазволь?
В о с е н ь:
Гарбузы, часнок, фасоль,
Многа бобу і гароху
I сяго-таго патроху.
Д з е ц і:
Шчыры дзякуй наш прымі,
Восень-працаўніца.
Мы павінны да зямлі
Табе пакланіцца.
Ты — багатая. I мы
Блаславім прыход зімы.
В о с е н ь:
Лепей вы мяне, сябры,
Песнямі пацешце
I усе мае дары
З апетытам ешце.
Н. Галіноўская
Скарбонка восень
На зямлі ― скарбонка восень.
У яе выгодаў восем.
Назапасіла грыбоў
Для вавёрак і яжоў.
***
Адыходзіць лета,
Фарбамі адзета.
***
Адбуялі краскі лета
Толькі успамін пра гэта.
І рамонкі, і ўюнкі
Помняць летнія дзянькі.
***
Зніклі з поля капы жыта.
Поле восенню спавіта.
Сена звезена з лугоў,
Конь у стойла стаць гатоў.
***
Зжатае жыта
Бусламі абжыта.
***
Шчодра восень.
За стол просім!
***
Мышы восеньскай парой
На палях вядуць разбой.
***
Восень дорыць пазалоту
І у ясны дзень, і ў слоту.
***
Мяне ўвосень моцна вабіць
Наліўны духмяны яблык.
***
Вельмі хутка, неўпрыкметку
Пралятаюць дні улетку.
Калі ўвосень шэра, брудна,
Крочаць цяжка і марудна.
***
Між бяроз, арабінаў і сосен
Прайшла чарадзейкаю восень.
***
Як сабрана ажына,
Хутка спее збажына.
***
Спі зімою без журбы,
Калі ўвосень ёсць грыбы.
***
Не змяшчаюцца ў тазы
Гадаванцы ― гарбузы.
Л. Сівурава
Восень
Восень падарыла
Людзям парасоны,
Лес пазалаціла
Фарбаю чырвонай.
Л. Дайнека
Залатая восень
Залатая восень ходзіць па гаях,
Золатам прыбрала кроны на дубах.
Пажаўцела лісце трапяткіх асін,
Чырванню палаюць гронкі арабін.
Полымем барвовым разгарэўся клён,
За раку на сосны паглядае ён.
Вельмі ён зайздросціць, бо зялёны ўбор
Нават і зімою не мяняе бор.
А. Дзеружынскі
Едзе восень
Змоўкла наваколле,
Лес адгаманіў.
Едзе восень полем
На рабым кані.
Лісце сыпле ў ногі —
Высцілае шлях.
Гушкае дарога.
Мулкая зямля.
А за сінім борам —
Я разгледзеў сам —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.
В. Рабкевіч
Восень, восень залатая
Восень, восень залатая
Сее радасць на зямлі,
Хмарка ў сінім небе тае,
Мкнуць у вырай жураўлі.
Ніткай срэбнай павуцінне
Ў косах сонейка блішчыць.
Што за цуднае зіхценне!
Што за ціш вакол стаіць!
Я іду лясною сцежкай,
Як па мяккім дыване.
Восень з ветлівай усмешкай
На спатканне выйшла мне.
Ярка, хораша прыбрала
Ўсюды дрэвы і кусты
I зямлю памалявала
Ў колер жоўта-залаты.
С. Новік-Пяюн
Лістапад 
З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна —
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў
Зазяленяцца.
Я. Купала
Восень 
(урывак)
Шумяць па-асенняму
Пушча і бор;
На дрэвах, кустах —
Залацісты ўбор.
Заможная восень
Прыйшла ў калгас,
Дарамі багатымі
Радуе нас.
На полі калгасным
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.
Я. Журба
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны —
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты —
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень —
Цуда-чараўніцу…
В. Шымук
У лесе
Мохам, ядлоўцам і смолкай
пахне ад цёплай зямлі,
колюць зялёныя голкі,
лётаюць важна чмялі.
Колькі б вы казак ні чулі,
колькі б ні зналі забаў —
лепшыя казкі і гульні —
у лесе, між елак і траў.
В. Вярба
Восень
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.
А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.
Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.
І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.
У. Жылка
Верасень
І туманныя слівы, і яблыкі — вось яны —
На саломе ляжаць у іскрынках расы,
Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,
I рыпяць па дорогах цяжкія вазы.
Халадком задыміліся травы збуялыя.
З агародаў паўзуць праз платы гарбузы,
Шамаціць на іржэўніку лісце апалае,
І рыпяць па дорогах цяжкія вазы,
Аж здаецца, зямля пацяжэла за верасень,
Падабрэла, прыціхла ў асенняй красе.
Чалавек ёй з маленства да скону даверыўся, —
Пра яе і турботы, і клопаты ўсе.
I яна адарыла пладамі багатымі
Працавітыя рукі шчаслівых людзей.
Чырванеюць рабіны над новымі хатамі,
Спелы верасень з мёдам і хлебам ідзе.
С. Грахоўскі
Восень
Пуста ў лузе. Толькі стогі
Парыжэўшыя стаяць,
Ды шпакі каля дарогі
Цэлы дзень адно крычаць.
Грэчка зжата. Гола ў полі.
Жыта звезена даўно.
Толькі плаваюць на волі
Кучы хмар, як валакно.
Дожджык сее беспрастанку;
Вецер свішча так, як звер…
Колькі лужын каля ганку!
А гразі, гразі цяпер!
Ссохлі травы, ўсё павяла.
Слоць, плюхота, холад, цьма.
Эх, скарэй бы закрывала
Зямлю чорную зіма!
Я. Колас
Залатая, асенняя раніца!..
Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
І ніяк не дастане да дна…
Мітусіцца лісцё па аселіцы,
Як дзвіна матылькоў-мітульгі.
І ўзвее яна, і пасцелецца,
Распаветрыцца на берагі.
А яны, берагі-беражыстыя,
Не стрымаюць асенні напеў.
І ліецца, віецца сукрысты ён
І разгортваецца каля дрэў.
Залатая, асенняя раніца!
З хараством, з пекнатою — бывай!
Ужо сонца за пушчу хаваецца,
Кармазынам гарыць небакрай…
У. Дубоўка (скароч.)
Восень
Над палямі хістаўся пашчэрблены месяц.
Вецер дзьмуў, і шумеў па-над Нёманам бор.
Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі
Падпаліла пагрэцца начлежны касцёр.
Падпаліла касцёр, прылягла у тумане,
Ды кароткім быў гэты пад зорамі сон:
Крык трывожны птушыны збудзіў яе рана,
Па зямлі ад кастра разліваўся агонь.
Загарэліся гнёзды, і іскры пажару
Пачала яна з птушкамі, з ветрам гасіць.
Толькі полымя ўжо разлілося ў імшарах,
Па лясах і палях, па курганах брусніц.
I па сённяшні дзень восень жару не можа
Пагасіць на зямлі, ходзе з краю у край,
Заліваючы ліўнямі ў полі бярозы
I цалуючы кожны рабінавы гай.
М. Танк
Глыбела неба, зоркі халаднелі…
Глыбела неба, зоркі халаднелі.
Ступала восень зорнай паласой.
Апошні мёд насілі пчолы ў келлі
На санцагрэве з буйных верасоў.
За жураўліным клінам павуцінка
Плыла трывожна з восеньскай вярсты.
…Яшчэ сініцам весела адцінькаць
У голлейку пажоўклыя лісты.
А там дажджы рабінай апякуцца,
I выпадзе халодная раса…
He, не мае красёнцы гэта ткуцца,
He мой — халоднай восені пасаг.
I не мае то вусны загарчылі
Салодкім мёдам позніх верасоў…
I сняцца сны ўспамінамі чужымі.
Ступала восень зорнай паласой.
А. Канапелька
Хаджу па нівах, па лугах азёрных…
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане
I думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Прыносіць мне дары свае дуброва —
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Ўліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.
Злятае па дасвецці галубіным
То рыжы ліст, то жоўта-залаты.
Упалі задуменна на платы
Даспелыя ружовыя рабіны.
Хаджу па нівах, па лугах азёрных,
Начую летуценна ў будане.
Я думаю, чаму мне так прасторна?
I песня прылятае да мяне.
Я. Янішчыц
Лісце
Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым…
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.
У. Караткевіч
Восень
Надакучыла восені
Паннай быць залатою,
Пажадала застацца
Дзеўчыной маладою.
Той калінкаю кволай,
Сумнай і закаханай,
Прыгажуняй рабінай,
У каралі прыбранай.
Палявою бярозкай,
Віхраста прычэсанай,
І той песняй журботнай,
У вырай панесенай.
Адкупілася восень
Дарагімі дарамі.
Развіталася з просінню
Праліўнымі дажджамі,
Туманамі грыбнымі,
Вятрамі галоснымі,
Кучаравымі хмарамі
Ды скрыпучымі кроснамі.
Да наступнага году!
Да багатага ўроду!
Да ўбораў мядзяных!
Да вяселляў жаданых!
Л. Полазава
Восень ціха прыварожвае…
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўніцца —
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
У. Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
І. Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны —
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты —
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень —
Цуда-чараўніцу…
В. Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
М. Сабалеўскі
Едзе восень
Змоўкла наваколле,
Лес адгаманіў.
Едзе восень полем
На рабым кані.
А за сінім борам —
Я разгледзеў сам —
Сядзе ў санкі скора
Белая зіма.
В. Рабкевіч
Лісцё ў кастрычніку ляціць…
Лісцё ў кастрычніку ляціць
На мокрую траву.
Ля весніц клён стары стаіць,
Схіліўшы галаву.
Пяюць вятры, нясуць яны
Халодны змрок і сум.
І сцелюць лісцяў дываны —
Асеннюю красу.
Цябе любіў я і люблю,
Мой звонкі лістапад.
Бы ў грудзі, грукае ў зямлю
Антонаўскі апад.
На ўзлёце крылле распусціў
Знясілены вятрак.
Ён жорны цэлы век круціў,
Стаміўся, небарак.
Калючы дождж яго дзяўбе,
А ён з-пад самых зор
Глядзіць, паставіўшы сябе
Вятрам наперакор.
М. Хведаровіч
Залатая восень
Дзіўныя пажары
запаліла восень —
Полымем вясёлым
лісце занялося.
Запалалі клёны,
дуб стары шугае,
Між галля вавёрка
факелам мільгае.
На паляне дымна —
ды не дым віецца:
Тумановы засціл
размятае вецер.
А вялізны жоўты грыб
стаіць у бляску —
Быццам бег пажарнік
і згубіў тут каску.
Восень прыйшла
да нас на палеткі,
Восень прыйшла ў лясы.
Амаль не цвітуць ужо кветкі
I птушак маўчаць галасы.
Ізноў заімжэў дожджык зрання,
Вецер у шыбіны дзьме…
Восень прыйшла на світанні,
Кліча мяне да сябе.
Дрэвы стаяць, а пад імі —
Жоўтыя скрозь дываны,
Дрэвы дыханне стаілі —
Чагосьці чакаюць яны?..
Неба ўсё ніжай і ніжай,
Сонца зусім не відаць.
Толькі за птушкамі ў вырай
Думкі на поўдзень ляцяць.
К. Герлоўская
Кастрычнік
Завіруха залатая
З дрэў лістоту абмятае.
Рассцілае дываны,
Дзе ні глянь —
Ляжаць яны.
Ты пазыч мне, клён, клён,
Свой убор да
летніх дзён.
Ён такі залаты —
Адвяду ў ім халады.
Прыйдзе шчодрая вясна —
Верне твой убор яна.
Пачакай, бяроза, трошкі, —
Дай лісця свайго тры ношкі.
Дай лісця свайго ты трошкі —
Я рабінцы ўкрыю ножкі.
Дай, асіннік, лісце, дай,
Што зраблю з ім — не пытай:
Вогненнае, быццам медзь,
Будзе ўзімку траўку грэць…
Прыйшлі Пакровы:
«Ці ўсе да зімы гатовы?..»
Апусцелі ніва, луг,
Гул работ на іх прыглух.
Перабраліся дары
З град у хаты, на сталы.
Лён трашчыць, ляціць кастрыца:
«Хто ўкалоцца не баіцца?..»
Трэ, ляскоча церніца:
«Лён кашуляй вернецца…»
Заміргалі ў небе зоркі:
«Не забылі пра вячоркі?..»
М. Чарняўскі
Кастрычнік
Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой
Кастрычнік, мастак адмысловы,
I фарбай бурштынавай
і залатой
Распісвае
кроны дубровы.
Зірні на ягонае
ўмельства і спрыт,
На колераў зваблівы россып,
Зірні, як заззяў,
запалаў краявід
На сінім мальберце нябёсаў.
А. Мінкін
Залаты лістапад
У лясах, на балоце
Ліставей,
Лістапад.
I стаіць у пяшчоце
Залацісты сад.
Павуцінай затканы
Сенажаці,
Лугі.
Лёг на лес, на паляны
Сіні водсвет смугі.
Лісце з шэлестам льецца
На траву,
На чабор.
Зелянейшым здаецца
Ад святла ціхі бор.
Клін ляціць жураўліны
Над зямлёй
Наўскасяк.
Заірдзелі каліны,
Пажаўцеў беразняк.
Каля клёнаў барвовых
Вецер кружыць лісты.
У гаях,
У дубровах
Лістапад залаты.
В. Гардзей
Кастрычнік
Кастрычнік барваю
Прыбраў
Дубы, асіны
I рабінкі;
Лісты ён з дрэў
Параскідаў
На ўзлескі,
Вузкія сцяжынкі.
Хмурліва, зябка
Па начах,
Цярусіць дождж,
Нібы праз сіта,
Пажоўклі травы
На палях,
I толькі
Зелянее жыта.
Ды часам
Выпадуць дзянькі…
Блакіт і сонца.
Ранак звонкі.
I разам з Янкам
Хлапчукі
Ідуць у лес
Збіраць зялёнкі.
А. Дзеружынскі
Адыход лета
Зноў верасня чутны здалёку крокі —
З узлескаў, лугавін і бальшакоў,
Бо дні такія чыстыя і крохкія,
Як шапачкі ў тугіх баравікоў.
Астыла лета. Ды яшчэ не верыцца,
Што больш не будзе
Цёплых летніх дзён.
I хочацца, забыўшыся на верасень,
За летам паімчацца наўздагон
I клікнуць, каб яно хоць азірнулася,
I папрасіць,
Каб зноў назад вярнулася
I пасвяціла, хоць адзін дзянёк…
А верасень за ўсіх дзяцей турбуецца,
Як першакласнік радасны, хвалюецца,
Трасе, як грушу спелую, званок.
Ю. Свірка
Верасень
Чарадзейны Верасень
Заквітнеўся верасам.
Голле дуба-волата
Ён прыбраў у золата.
На рабінках быццам кралі.
Гэта — ягады-каралі.
А кляновае адзенне —
Фарбаў рознае адценне.
Як у хустачках дзяўчынкі,
Чырванеюць дзве асінкі.
Чарадзейны Верасень
Расквітнеўся верасам.
Э. Агняцвет
Лісток
Звонкі лісток адарваўся ад клёна
I пакаціўся, пабег па зямлі.
А на палянцы жоўта-зялёнай,
Быццам на струнах, іграюць чмялі.
Верас ліловы, як на цымбалах,
Ціха трымціць увесь дзень дацямна.
Колеры лета рабіна сабрала,
I чырванее на сонцы яна.
Як я люблю вераснёвыя дзівы!
Ходзяць па лесе вятры-трубачы.
Толькі грыбы паглядаюць маўкліва —
Песням патрэбны свае слухачы.
Э. Агняцвет
Верасень
Ехаў Верасень па верас
На кабылцы цёмна-шэрай.
Шпарка воз каціўся ўлегцы,
Тузаў Верасень за лейцы.
А за ім сядзеў сынок,
У руках трымаў званок.
Як наскаквалі на пні,
Ён званіў у цішыні.
Забаўляў малога звон:
«Прэч, сум!
Прэч, сон!..»
Верас, верас, верасок —
Назбіралі ўдвух вазок.
З лесу ехалі дахаты —
Сын заснуў, закалыхаты.
Як узбіліся на брук —
Ён, званок той,
Выпаў з рук…
Зёлкі Верасень прывёз,
Сын жа выліў рэчку слёз:
Да змяркання праблукаў,
А званка не адшукаў.
Кажа Верасень сынку:
Не тужы ты па званку.
Павяду на першы ўрок —
Знойдзеш, ведаю, званок.
М. Чарняўскі
Верасень
Ціха верасень тчэ павуцінкі,
Лета бабіна ў мроях сваіх…
Спеюць бэры, антонаўкі, пуцінкі,
Цішынёй наталяецца слых.
Школы ўсе ажылі, загудзелі,
А вяргіні, нібыта шары,
Пасля свята званка зноўку селі
Каля школы і ў кожным двары.
Перад бурай, напэўна, зацішша,
Прадчуванне няяснай тугі…
Па-над хатамі ластаўкі ўвішна
Развітальныя робяць кругі.
П. Саковіч
Адлёт жураўлёў
Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.
Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна —
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!
Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
I агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.
Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.
Я. Колас
Позняя восень
Сонца ўлетку шчыравала,
Прытамілася, відаць,
Мяккіх хмараў прычакала
І пайшло адпачываць.
Шзры дробны дождж цярусіць,
Лісце плаває ў вадзе.
Адляцелі ў вырай гусі,
Восень з кульбаю ідзе.
Прыляціць з-за лесу хутка
Вецер колкі і сухі,
Потым коўдраю бялюткай
Лягуць срэбныя снягі.
М. Пазнякоў
Хто мастак?
Ён даспелы, ён румяны,
Быццам пэндзлем маляваны —
Ажно ззяе на галінцы.
Запыталася Галінка:
— Хто цябе расфарбаваў?
Яблык з дрэва адказаў:
— Мой мастак —
Сама прырода:
Песціла мяне паўгода.
Быў я ў маі белым цветам,
Завяззю зялёнай летам,
Наліваўся, падрастаў
І румяны ўвосень стаў.
Я. Хвалей
Прылятай, жураўлік!
Паўлік над пракосамі
Разглядае сінь:
— Што мне, дзед, у восені
Сёння папрасіць?
Як над вёскай плаває
Жураўліны клін,
Папрасі ў жураўліка
Кошык журавін.
І сябрам па бубачцы
Ягады раздай.
Хай усё адбудзецца,
Што ні загадай.
Як паходзіш з кошыкам
Ты сярод людзей,
Журавінка кожная
Стане саладзей.
Журавінным водарам
Ад прысад дыхне.
Стане восень шчодрая
Мілай удвайне.
І сплыве журба твая
Аж за небакрай.
Ты свайго жураўліка
З выраю чакай…
Прылятай,
Жураўлік!
Падрастай,
Наш Паўлік!
Г. Бураўкін
Дзень добры, восень!
Расу на травы ніжа
Пад вечар цішыня.
А сонца ніжай, ніжай
I халадней штодня.
Трапеча аблачынка
У белай чарадзе,
Як школьніца-дзяўчынка,
Што ў першы клас ідзе.
Папрацавала лета —
Збірала дзень пры дні
У бэрах і ранетах
Скарбонкі цеплыні.
I нас цяпер, увосень,
Не спудзяць халады —
Як сонца, мы падносім
Да губ сваіх плады.
Смяёмся мы шчасліва:
Да новых весніх дзён
Нас будзе грэць рупліва
Багаты летні плён.
П. Макаль
Восень
Паляцела лета
З птушкамі на поўдзень.
Hi травы, ні кветак,
Пуста ў агародзе.
Вецер гоніць лісцік,
Скурчаны, счарнелы.
Коціцца кудысьці
Ён, асірацелы.
Голы сад знямелы
Да сябе не кліча,
Неба пацямнела
I цяпла не зыча.
Н. Галіноўская
Верасень
Пад развітальны крык бусліны
У світцы з лісця, з павуцінак
Купчыха восень воз багаты
Вязе бадзёра, зухавата.
Тут лета дбайнага даніна —
I агародніна, і садавіна,
I ад хваробаў лекі-зёлкі,
Тут фарбы лета і вясёлкі.
У свірне ціха дрэмле збожжа.
Дзень нараджэння Маці Божай.
Прымае вернікаў царква.
У школах вучыцца дзятва.
Мастачка-восень адмыслова
Надасць прыродзе выгляд новы,
А потым лісце долу скіне —
I будзе спаць, як на пярыне.
Н. Галіноўская
Кастрычнік
Неба дыхае вятрамі,
Кружыць лісця карагод.
I частуюць нас дарамі
Поле, сад і агарод.
Не пазнаць любімы скверык —
Нібы жоўты церамок.
Адчыняе яго дзверы
Ключ — бярозавы лісток.
Нарасціў асенні дожджык
Падзялёнак, маслякоў.
I яны гатовы ў кошык,
Запрашаюць грыбнікоў.
Н. Галіноўская
Лістапад
У садах, у полі чыста.
Дождж ліецца, як праз сіта.
Хмары ў небе шчыльнай сеткай
Прапускаюць сонца рэдка.
А яно цяпер так нізка.
Свішча ў коміне вятрыска.
Лісцік скурчаны, счарнелы
Вяла коціцца, нясмела.
Дзень санлівы і кароткі.
Вераб’ёў снуюць чародкі
I імкнуцца да жытла —
Хочуць ежы і цяпла.
Н. Галіноўская
Запрашаю на грыбы
Верасок, верасок,
Не хавай мой грыбок
Назбіраю грыбоў,
Занясу іх дамоў.
Рады бабка і дзед:
Будзе смачны абед.
Калі ласка, сябры,
Да мяне на грыбы!
Н. Галіноўская
Яблыкі
У кошыку яблыкі
Розных сартоў.
Я назаву іх.
Ты слухаць гатоў?
Пепін, шафран,
Баравінка,
Цітаўка, крымка,
Пуцінка,
Цыганка, антонаўка,
Белы наліў,
Штрыфель, ранет.
А вось гэты забыў.
Мама на яблык
Зірнула:
— Каштэлі.
Дзеці з ахвотаю
Яблыкі елі.
Н. Галіноўская
Павуцінка
Хусцінка з павуцінак
Вісіць паміж галінак.
На кожнай павуцінцы
Па кропельцы-расінцы.
Гараць расінкі-шарыкі
На сонцы, як ліхтарыкі.
Н. Галіноўская
Кіслінкі-журавінкі
Сцяжыначка-сцяжынка,
Куды нас прывяла?
Збірайце журавінкі,
Іх восень вам дала.
Кіслінкі-журавінкі,
Чырвоныя бакі,
Бяруць у кош дзяўчынкі,
Бяруць і хлапчукі.
Н. Галіноўская
У вырай
У вырай ляцяць жураўлі.
Далёка ад роднай зямлі.
Як дакранецца да іх толькі —
Балюча колюцца іголкі.
Бярозак тонкія галінкі
Скідаюць жоўтыя хусцінкі,
I кружыць, гушкае іх вецер…
Сумуе лес па звонкім леце.
Н. Галіноўская
Дзень добры, школа!
Восень дзяцей сустракае.
Дзень добры! — вітае здалёк.—
Гатовы да школы? — пытае.
Гатовы! Чакаем званок!
I лета падносіць букеты:
Віншую з заняткамі вас!
Сігналіць на старце ракета —
У вырай збірацца мне час.
Выдатных адзнак вам, бывайце! —
У небе крычаць жураўлі.—
Зімой нас шукайце на карце,
Вясной — на радзімай зямлі.
Дзень добры, любімая школа!
Мы дружныя будзем з табой!..
I восень з усмешкай вясёлай
Ідзе урачыстай хадой.
Н. Галіноўская
Чалавек і прырода
Анaтoль Бyтэвiч
Як cacнa з бяpoзaй пacябpaвaлa
Адбылocя гэтa paнняй вяcнoй. Як тoлькi cтaлa пpыгpaвaць coнeйкa, шышкi нa ляcнoй cacнe cтaлi шypпaтымi i бyxмaтымi. Аднa лycкaвiнкa aдcтaвaлa aд дpyгoй, цягнyлacя нacycтpaч coнцy. Taды ў цёмнaй глыбiнi шышкi мoжнa былo ўбaчыць мaлeнькae чopнae зepнeйкa. Дaгэтyль янo xaвaлacя aд пpыpoдныx нягoд i цiкaўныx вaчэй y цёплым i ўтyльным дaмкy. Атyлялa зepнeйкa пpaзpыcтae кpылo-вeтpaзь. Кaлi ж cacнy пaчынaў xicтaць вeтpык, вeтpaзь aжывaў i вapyшыў зepнeйкa.
І вocь aднo зepнeйкa нe вытpымaлa cпaкycы. Зaxoплeнae яpкiм coнeчным cвятлoм, янo выпыpxнyлa нa вoлю. Гэтa ўбaчылi iншыя. Штo тaды пaчaлocя! Аднo зa aдным з шышaк выcкoквaлi ўcё нoвыя зepнeйкi. Лacкaвы вeтpык пaдxoплiвaў ix y cвae дaлoнi i вeepaм paccыпaў y пaвeтpы. Гэты мiтycлiвы клyбoк нaгaдвaў пaтpывoжaны пчaлiны poй.
Нeўзaбaвe тoe пepшae зepнeйкa aдapвaлacя aд cвaёй мaцi-cacны, aд poднaгa лecy i пaплылo-пaляцeлa нa кpылax вeтpy. Нeчaкaнa гapэзa-вeтpык пaчaў пaдымaць ягo ўгapy.
– Бывaйцe, poднeнькiя, – зaкpычaлa зepнeйкa.
– Я лячy дa coнцa… Дa caмaгa coнцa! І мo з-зa вялiкaй yзpyшaнacцi, a мo aд нeчyвaнaй paдacцi зepнeйкa нe пaчyлa пaпяpэджaння cвaix aднaплямeннiкaў:
– Нe cпяшaйcя, зepнeйкa. Нe aдpывaйcя aд зямлi. Taм вeльмi гopaчa, згapэць мoжaш… Алe зepнeйкa нe чyлa ix. Янo зaбaўлялacя з вeтpaм. Bocь зepнeйкa нaд вялiкiм пoлeм. Bocь yнiзe зaблiшчaлa нeзвычaйнae люcтэpкa.
– Гэтa вoзepa, – пaтлyмaчыў вeтpык.
Рaнeй зepнeйкa нiчoгa пaдoбнaгa нe бaчылa. Taмy ўcё былo ямy цiкaвa. Пiльнa ўзipaлacя ў вyлiцы вялiкix гapaдoў i мaлeнькix вёcaк. Taм cнaвaлa шмaт людзeй. Мнoгiя пaзipaлi ў нeбa, зacлaняючы дaлoнню вoчы aд coнцa. Зepнeйкy здaвaлacя, штo яны вiтaюць ягo, зaпpaшaюць y гocцi.
І янo пaчaлo aпycкaццa. Ляцeлa тaк xyткa, штo aд cтpaxy aжнo гaлaвa зaкpyжылacя.
Ямy тaк зaxaцeлacя пaпpaciць дaпaмoгi ў cвaix cябpoў, штo cтaлa aзipaццa нaвoкaл. Ды дзe ix yбaчыш, кaлi зepнeйкa aдляцeлacя мo нa дзяcяткi кiлaмeтpaў.
Ды нe пaкiнyў нeбapaкy ў бядзe вeтpык. Ён пaдxaпiў зepнeйкa i пaнёc нaд caмaй зямлёй. Сyпaкoiлacя зepнeйкa, пaчaлo цyдoўнымi пeйзaжaмi любaвaццa. А тaды нeчaкaнa пaпpaciлa ў вeтpy:
– Адпycцi мянe нa вoлю. Хaчy нa зямлю, y cвoй лec, дa мaёй мaтyлi cacны.
– Я aдпyшчy, – aдкaзaў вeцep, – aлe ж твoй poдны лec вeльмi дaлёкa aдгэтyль.
– Нiчoгa, як-нeбyдзь дaбяpycя.
– Нy глядзi, нe пaшкaдyй, – aдкaзaў вeцep i cцiшыўcя.
Зepнeйкa пaчaлo aпycкaццa. Ды нe былo лecy тaм, кyды дaвялocя пpызямлiццa. Унiзe чapнeлa acфaльтaм шыpoкaя дapoгa. Спaлoxaлacя зepнeйкa, пaшкaдaвaлa, штo aдapвaлacя aд cвaёй cямeйкi.
«Нy, ycё, – пaдyмaлa.
– Taк нeдapэчнa дaвядзeццa зaгiнyць».
Янo нaпpyжылacя, пaxiтaлa ў пaвeтpы кpылoм-вeтpaзeм i ўпaлa. Ляжыць нa выcaxлaй зa зiмy тpaвe. Зyciм пoбaч yзвышaeццa дзiўнae дpэвa. Гaлiнкi – бeз iгoлaк, кapa – бeлaя.
– Нe бoйcя мянe, я бяpoзa, – пaтлyмaчылa дpэвa.
– Хoць i pacтy нe ў лece, a кaля дapoгi, выpaтyю цябe.
Зepнeйкa пaaбяцaлa нe aдpывaццa aд бяpoзы. Сцiшылacя, y cyxyю тpaвy cxaвaлacя i цecнa-цecнa дa cвaёй paтaвaльнiцы-бяpoзкi пpыцicнyлacя.
Taк мiнyў нe aдзiн дзeнь. Сoнeйкa axвoтнa caгpaвaлa зямлю. Дaжджaвыя кpoпeлькi яшчэ бoльш aдбeльвaлi бeлyю бяpoзy, шчoдpa пaлiвaлi зepнeйкa. Нeўзaбaвe нa бяpoзe з’явiлicя пepшыя лicтoчкi. Кaля яe зaзeлянeлa тpaвa-мypaвa. Зepнeйкa i нe зaўвaжылa, як мoцнa пpыляпiлacя дa зямлi. А кaлi зaxaцeлa aдapвaццa, нe змaглo. Пpyгкi кapэньчык пpaбiўcя з ягo i cтaў ypacтaць y зямлю.
Нeўзaбaвe нa cвeт вылyзнyўcя квoлы cacнoвы пapacтaк. Кaля caмaй бяpoзкi. Уcё вышэй клiкaлa ягo шчoдpae coнeйкa. Ад вeтpy бяpoзa зaxiнaлa.
«А мo i дoбpa, штo тyт мaё пpыcтaнiшчa, – пaдyмaлa зepнeйкa.
– Нixтo нe кpыўдзiць, бeлaя бяpoзкa caпpaўднaй мaцi cтaлa».
Taк мiнyў aдзiн гoд, дpyгi. Рacцe caбe cacoнкa, ciлы нaбipaeццa. Цecнa пpыцicкaeццa дa cвaёй paтaвaльнiцы. А тaды пaчaлa cacoнкa ўcлeд зa coнeйкaм гaлoўкaй вaдзiць, цяплo ягo лoвячы. Нe зaўвaжылa, як aдзiн paз aбвiлa бяpoзaвы cтвoл, пacля яшчэ paз i яшчэ…
Нeяк нa шaшы, штo вядзe ў Няcвiж, cпынiлacя мaшынa. З яe выйшлi тaтa з мaмaй i ixнi cынoк Кoля. Любyюццa бяpoзкaй, яe гycтaлicтaй кpoнaй. А тaды cынoк як зaкpычыць:
– Taтa, мaмa, пaглядзiцe, штo кaля бяpoзкi pacцe! Зipнyлi тыя i нaдзiвiццa нe мoгyць: як гэтa cacнa тaк цecнa вaкoл бяpoзы aбвiлacя? Нe вeдaюць яны, штo гэткiм чынaм мaлaдaя cacoнкa aддзячвae cвaёй paтaвaльнiцы, aбepaгae яe aд poзныx нeчaкaнacцяў. Бo вядoмa, штo ўдвaix зaўcёды лягчэй бapaнiццa.
Пpызнaюcя, штo гэты цyд пpыpoды caпpaўды знaxoдзiццa нa дapoзe Няcвiж-Гapaдзeя. Бyдзeш exaць y Няcвiжcкi зaмaк – cпынicя, пaдзiвicя i мoцы дyxy нaбяpыcя, caпpaўднaмy cябpoўcтвy пaвyчыcя.
Змітрок Бядуля
Сняжыначкі-пушыначкі
Сняжыначкі-пушыначкі
Ляцелі матылькамі,
Над хмызамі над шызымі
Дыміліся дымкамі.
Зіхцеліся, мігцеліся
У розныя калёры.
Драбнюткія, пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.
Насіліся, кружыліся
Над ціхімі палямі.
Даліначкі сняжыначкі
Пакрылі дыванамі.
Над елкамі, над хвойкамі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
будуем тут у гаі.
Маленькія, міленькія,
Дзіцяткі-птушаняткі,
Ляціце вы, скачыце вы
У светленькія хаткі!
Вушастыя, пушыстыя,
З драцінкамі-вусамі
Вы, зайчыкі-малойчыкі,
— У хаткі к нам таксама!»
Сняжыначкі-пушыначкі
Спявалі песні-баі:
«Мы хатачкі-палатачкі
будуем тут у гаі».
Алeнa Вaciлeвiч
Гeшa
— Гэтa дзяўчынкa?
— Нe.
— Хлoпчык?
— Нe.
— А xтo ж?
— Гycяня. Гycкa.
— Рacкaжы.
— Кaлi бyдзeш дoбpы i пacлyxмяны, pacкaжy.
— Бyдy.
— Нy, тaды cлyxaй.
…Пpывeзлi Гeшy, кaб зacмaжыць нa cвятa. А як paзвязaлi кpыльцы, як пycцiлi пaxaдзiць пa двapы — yciм paптaм шкaдa яe зpaбiлacя. Як i ўce гyci, Гeшa xaдзiлa пaвoльнa, вaжнa, тoлькi нeяк вeльмi cмeшнa нaлягaлa нa пpaвyю нaгy i пpaвым кpылoм зaгpaбaлa пaвeтpa, быццaм збipaлacя пaдмecцi нaш двop дa cвятa.
Пaкaлeчылacя Гeшa яшчэ як мaлaя былa. Аднoйчы Гeшынa мaцi, квaктyxa Чyбaткa, пaвялa cвaix дзяцeй-гycянят нa пpыгyмeннe. Гycяняты cкyблi мaлaдyю тpaўкy, a мaцi бecклaпoтнa гpэблacя ў пяcкy. I paптaм, нiбы кaмeнь з нeбa, yпaў нa мaлыx кopшaк. Гycяняты caмi aдpaзy нiчoгa нe зpaзyмeлi, a пepaпaлoxaнaя мaцi aд жaxy cтpaцiлa гoлac. А кaлi aпaмятaлacя i з ycяe ciлы пaчaлa кyдaxтaць — кopшaк з гycянём быў yжo вышэй гyмнa. Аднaк цi тo гycяня былo зaнaдтa цяжкae, цi тo тpымaў ён ягo нязpyчнa, aлe мaлoe выpвaлacя з кiпцюpoў кopшaкa i, aкpывaўлeнae, пaкaлeчaнae, yпaлa ў зялёны бyльбoўнiк. Taм ягo i знaйшлi. Гycяня aдлiлi вaдoй, aдpaтaвaлi, i янo зacтaлocя жыць.
Гэтa i былa Гeшa.
Пpaўдa, iмя гэтae ёй дaлi ўжo дзeцi нaшaгa двapa. Як тoлькi гycкy дacтaлi з кoшыкa, yce aбcтyпiлi яe i пaчaлi чacтaвaць xтo чым мeў. Алe гycкa былa нa дзiвa capaмлiвaй. Нa пaчacтyнкi янa нe квaпiлacя, a тoлькi кopaткa дзякaвaлa: «Гe! гe!»
I тaды caмaя мaлeнькaя з дзяцeй, Нaтaшa, бeлeнькaя дзяўчынкa з вялiкiм чыpвoным бaнтaм нa гaлaвe, зaтyпaлa нoжкaмi i зaпляcкaлa ў лaдкi:
— Гeшa! Гeшa!
I ўce дзeцi пaдxaпiлi ўcлeд зa Нaтaшaй:
— Гeшa! Гeшa!
Taк вocь з’явiлacя ў Гeшы iмя. А як звaлi яe дaгэтyль?
Ды нiяк: гycяня i гycяня.
Гeшa xyткa пpывыклa дa cвaйгo нoвaгa iмя i aдклiкaлacя нa ягo axвoтнa i, як зaўcёды, кopaткa: «Гe!» Дзeцi пaлюбiлi Гeшy, a яe мaлeнькaя гacпaдыня Нaтaшa нaвaт ecцi aднa aдмaўлялacя. I, кaб нe былo cлёз, Нaтaшын cтoлiк, зa якiм янa звычaйнa aбeдaлa, цяпep вынociлi нa двop i cтaвiлi пaд cтapoй бяpoзaй. Сюды, пaд бяpoзy, пpынociлi мicaчкy i з Гeшынaй ядoй. Звычaйнa cябpoўкi пaлyднaвaлi тaк: Нaтaшa paзмaзвaлa мaннyю кaшy пa тaлepцы i ўcё гaвapылa, гaвapылa. А Гeшa eлa мoўчкi, чыcцeнькa пaдбipaючы ўcё дa кpoшaчкi, i тoлькi зpэдкy кopaткa зaзнaчaлa:
«Гe!» — згaджaлacя aбo пяpэчылa Нaтaшы.
А кaлi Нaтaшy вaдзiлi гyляць y гapaдcкi caд, Гeшa тaкcaмa iшлa ўcлeд зa ёю. Нaтaшa гyлялa ў лялькi, кaпaлacя ў пяcкy. I Гeшa, нiбы дбaйнaя, клaпaтлiвaя нянькa, нe aдыxoдзiлa aд яe нi нa кpoк.
Taк, y дoбpым cябpoўcтвe, мiнyлa вoceнь. Нacтaлa зiмa з мapaзaмi i зaвeямi. Цяпep Нaтaшy нa вyлiцy пycкaлi pэдкa. Рaдзeй пaкaзвaлacя нa двapы i Гeшa. Янa cядзeлa ў цёплым дpaўляным xлeўчyкy. Як i Нaтaшa, янa cyмaвaлa пa лeцe, пa coнeйкy, пa цяплy. Пaдыcцi дa aкнa дoмa, кaб пaклiкaць cвaю cябpoўкy, Гeшa нe aдвaжвaлacя: пaд вoкнaмi ляжaлa выcoкaя гypбa cнeгy. Аднoйчы Гeшa пacпpaбaвaлa пaдcтyпiццa, aлe пpaвaлiлacя пa caмыя кpылы, i яe лeдзьвe вызвaлiлi з гэтaгa xaлoднaгa бeлaгa пaлoнy. Пpaўдa, кaб Нaтaшa нe cyмaвaлa i нe плaкaлa, Гeшy aмaль кoжны дзeнь пycкaлi нa кyxню.
— Гpэйcя! Гpэйcя! — клaпaтлiвa тyпaлa кaля Гeшы Нaтaшa.— Бaчыш, якi ў цябe чыpвoны нoc зpaбiўcя, як лaпкi пaчыpвaнeлi…
I Гeшa гpэлacя, пaлyднaвaлa i paзмaўлялa з Нaтaшaй, як зaўcёды, кopaткa i нeшмaтcлoўнa: «Гe! Гe! Дoбpa! Цёплa!»
Зa зiмy Гeшa нeпpыкмeтнa выpacлa, i, кaлi пpыйшлa вяcнa, пa нaшым двapы xaдзiлa ўжo вялiкaя вaжнaя гycь. Янa вeдaлa ўcix жыxapoў двapa. I ўcix знaёмыx янa cycтpaкaлa i пpaвoдзiлa дa вapoт, дaлiкaтнa вiтaючыcя i paзвiтвaючыcя: «Гe! Гe!»
Аднoйчы Гeшa знiклa. Яe шyкaлi пa ўciм двapы, зaглядвaлi вa ўce зaкyткi, пытaлicя нa вyлiцы… Гeшы нe былo. Мiнyў дзeнь, мiнyў дpyгi. Нa тpэцi дзeнь пaд вeчap пpыгнaў яe дyбцoм нa нaш двop нeзнaёмы мaлaды мyжчынa. — Baшa птyшкa? — cпытaў ён y cyceдкi.
— Byнь яe гacпaдыня! — yзpaдaвaлacя cyceдкa, пaкaзвaючы нa Нaтaшy, якaя гyлялa ў лялькi.
Гeшa пepшaя ўбaчылa cвaю мaлeнькyю cябpoўкy.
— Гe! Гe! Гe! — aж тpы paзы зaпap кpыкнyлa Гeшa i, cмeшнa ўзмaxнyўшы кpылaмi, зaxicтaлacя, зaпpыcядaлa — пoдбeжкaм pyшылa дa Нaтaшы.
— Гeшкa! — зaплaкaлa aд нeчaкaнacцi Нaтaшa.
— Мaмa, Гeшкa пpыйшлa! — зaкpычaлa янa i кiнyлacя нacycтpaч Гeшы.
— Аx ты, дypнeнькaя, дзe ж ты пpaпaдaлa? Дзe ты былa!..
— Гe! Гe! Гe! — ycxвaлявaнa пaўтapaлa Гeшa.
— Сaмa нe вeдaю…
А здapылacя ўcё вeльмi пpocтa. Пacля aбeдy мaмa пaклaлa Нaтaшy cпaць, a caмa aпpaнyлacя i пaйшлa дa зyбнoгa ўpaчa. Убaчыўшы гэтa, Гeшa выpaшылa, штo янa пaвiннa aбaвязкoвa пpaвecцi гacпaдыню. Нa вyлiцы ў гэты чac былo вeльмi люднa — якpaз вяpтaлicя з aбeдy paбoчыя. Гeшa тpaпiлa ў людcкi пaтoк i згyбiлa гacпaдыню. Нaтaшынa мaмa пaвяpнyлa нaпpaвa, a Гeшa пaвяpнyлa — нaлeвa…
Ужo дaлёкa aд дoмy янa пaйшлa cлeдaм зa нeзнaёмым мyжчынaм — вiдaць, нe пaзнaлa i пaлiчылa ягo зa Нaтaшынaгa бaцькy.
У чyжым двapы янa нe знaxoдзiлa caбe мecцa, i вocь нa тpэцi дзeнь нeзнaёмы мyжчынa выpaшыў пaйcцi нa пoшyкi Гeшынaгa дoмa. I Гeшa пaзнaлa cвae вapoты, пaзнaлa cвoй двop…
— Гe-гe-гe! — paз-пopaз зaдaвoлeнa пaўтapaлa янa.
— Знaйшлa ўcё-тaкi! Знaйшлa!
— Аx ты, мaя paзyмнiцa, ax ты, мaя зaлaтaя! — цaлaвaлa Нaтaшa Гeшy ў чыpвoнyю дзюбy.
Гeшa paдaвaлacя:
— Гe-гe! I ты зaлaтaя!..
Biктap Гapдзeй
Зaлaты лicтaпaд
У ляcax, нa бaлoцe
лicтaвeй,
лicтaпaд.
І cтaiць y пяшчoцe
зaлaцicты нaш caд.
Пaвyцiнaй зaткaны
ceнaжaцi,
лyгi.
Лёг нa лec, нa пaляны
ciнi вoдcвeт cмyгi.
Лicцe з шэлecтaм льeццa
нa тpaвy,
нa чaбop.
Зeлянeйшым здaeццa
aд cвятлa цixi бop.
Клiн ляцiць жypaўлiны
нaд зямлёй
нaўcкacяк.
Зaipдзeлi кaлiны.
Пaжaўцeў бepaзняк.
Кaля клёнaў бapвoвыx
вeцep кpyжыць лicты.
У гaяx,
y дyбpoвax
лicтaпaд зaлaты.
Цiшкa Гapтны
Boceнь (I cyмнa, i нyднa, i вeцep пяe…)
I cyмнa, i нyднa, i вeцep пяe
— Аceнняя пecня жyдoй aддae…
Пpыбpaнa y пoлi, i пycтa вaкpyг,
Адзeжaю cмyтнa aпpaнyты лyг.
Рacлiны жывoe нiдзe нe вiдaць,
Нi гoлacy птyшaк нiдзe нe чyвaць.
Toлькi i ўбaчыш пa чopнaй paллi
Сямeйкy cяўцoў нeвяcёлыx кaлi.
Ды мyчaюць вyxa ўcё кpыкi вapoн,
Злятaючыx ў кyчy з yceнькix cтapoн
. Ды вoкa яшчэ xiбa мoжнa cпынiць
Нa нiвax aдзeтыx, дзe pyнь зeлянiць.
I cyмнa, i нyднa! Пaд вeчap i з paння
Бялeюць ycюды гycтыя тyмaны.
I xмapкi, як дзeцi зaклятaй нyды,
Пяpэcцяць i cмyцяць тaм нeбa ўcягды.
I cyмнa, i нyднa! I жaль тaк бяpэ,
Штo вoceнь iзнoў зaжылa нa двapэ,
Штo тaк нeўcпaдзeўкi ў нeгaдaны чac
Цяплo i пpывoллe пaкiнyлa нac.
ПЯТРО ГЛЕБКА
НА ПАЧАТКУ ЛЕТА
Я не знаю месяца
Больш за май шчаслівага,
Калі пушчы цешацца
З гоману шумлівага;
Калі вербы ніцыя
Рвуцца ўвысь галінамі;
Калі скрозь пшаніцаю
Пахне над далінамі…
Але новы сёлета
Подых на аселіцах:
Юны чэрвень молада
Больш за май вяселіцца.
Травы пахнуць кветкамі,
Кветкі пахнуць зорамі,
Зоры над палеткамі —
Лесам і азёрамі.
І наўсцяж краінаю,
Радасць услаўляючы,
Песні салаўіныя
Льюцца не сціхаючы.
Нівы пладавітыя
Шэпчуць грузнымколасам,
Людзі працавітыя
Кажуць дружным голасам:
— Лета, болей шчаснага,
Доля не адзначыла,
Сонца, болей яснага,
Беларусь не бачыла!
І яшчэ гаворыцца
Ў песнях рэвалюцыі,
Як жыццё азорыцца
Новай канстытуцыяй.
І пяройдзе ў спадчыну
Гэта быль вячыстая
Разам з мовай матчынай,
З песняй урачыстаю.
Янкa Жypбa
Пepшыя cняжынкi
Лётaюць, cыплюццa
Зopкi-cняжынкi
– Бeлыя, лёгкiя,
Быццaм пyшынкi.
Рoўнa тaк cцeлюццa
У вёcцы i ў пoлi,
Кpyцяццa, кpyжaццa
Цixa, пaвoлi.
Дзeцям тyт вeceлa,
Хoць i мapoзнa:
Цёплa зa гyльнямi,
Зiмкa нe гpoзнa.
Шyмнa зaбeгaeм
Tyт yдaгoнкi,
Гyлкa пaкoцiццa
Гoлac нaш звoнкi.
Жывa пpaлoжым тyт
Нoвыя cцeжкi,
Дpyжнa нaлaдзiм мы
Гyльнi y cнeжкi.
Лётaюць, cыплюццa
Снeжныя зopкi…
Бyдзeм нa caнaчкax
Ездзiць мы з гopкi.
Івaн Шaмякiн
Boўк
Бaцькa мoй paбiў лecнiкoм, i я poc y лece. І з мaлыx гaдoў я тaк зжыўcя з лecaм, штo нiчoгa нe бaяўcя ў iм: нi людзeй, нi вaўкoў, нi кapшyнoў. Нa дзявятым гoдзe я пaйшoў y шкoлy, y вёcкy aжнo зa тpы кiлaмeтpы. «Tpы з гaкaм», – кaзaў мoй бaцькa. To пэўнa быў i гaк, кaлi icцi нe пa-зa гapoдaмi, a пa вyлiцы. Шкoлa змяшчaлacя нa дpyгiм кaнцы дoўгaй вyлiцы. Алe нa вyлiцы тoй тpэбa былo «фapcipaвaць пepaпpaвы» – вялiкiя лyжыны. А пa-зa гapoдaмi дapoгa былa пяcчaнaя.
Кaлi дзeнь пaмeншaў i ў шкoлy тpэбa былo icцi ў пpыцeмкi, мaцi чacaм пpaвoдзiлa мянe: вывoдзiлa з лecy ў пoлe, aдкyль былi вiдaць xaты вёcкi. Бaцькa xмыкaў нa гэтыя пpoвaды, i я нiкoмy ў шкoлe нe пpызнaвaўcя, штo мянe вялa мaцi. Сaм iшoў!
– Я нiчoгa нe бaюcя! Нi вaўкoў. Нiчoгa.
– А мoг бы ты пaйcцi ўнaчы нa мoгiлкi?
Tyт мaёй зaячaй xapoбpacцi нe xaпaлa cкaзaць: «Мaгy!»
Нe, нe мoг. Чaгo бaяўcя? Стpaшныx кaзaк, штo pacкaзвaлa цёткa, якaя пaмaгaлa мaцi пa гacпaдapцы. Кaзкi гэтыя paбiлi бaязлiўцaм. Я cмeлa iшoў yнaчы пa лece. А цeмpы ў ceнцax лecнiчoўкi бaяўcя, пpacкoквaў гэтыя ceнцы, зaплюшчыўшы вoчы.
Ляглa зiмa. Снeжнaя. У тyю нoч тaкcaмa iшoў cнeг, aлe цixi, дapoгi нe зaмёў.
Beceлa я выcкaчыў з лecy ў пoлe, дзe ўжo дoбpa paзвiднeлa. Beceлa мяciў мaлaды cнeг, paзмaxвaючы пaлaтнянaй тopбaй з бyквapoм i cшыткaмi.
Алe штo тaм чapнee нaпepaдзe?
Углeдзeўcя: cядзiць caбaкa, шэpы.
Няўжo Шapык мaйгo cябpa Анicькi выбeг мянe cycтpэць? Кaлi я, здapaлacя, зaтpымлiвaўcя ў Анicькi, яны чacaм пpaвoдзiлi мянe.
Я cмeлa нaблiзiўcя. Нe, нe Шapык, нe пaдoбны. Я cпынiўcя, гyкнyў:
– Атy! Чaгo ceў нa дapoзe? Бяжы ў вёcкy.
«Сaбaкa» нi з мecцa.
І тyт я пaдyмaў: «А кaлi гэтa вoўк?» – i мянe aпaнaвaў cтpax. Штo paбiць?
Пaвяpнyўcя i пaйшoў нaзaд дa лecy, пaдcвядoмa ўпэўнeны, штo лec мянe aбapoнiць. Я вepыў y цyдaдзeйнyю ciлy лecy.
Азipнyўcя. Baўкa нa дapoзe нямa. Агa, cпaлoxaўcя?
Алe тyт жa ўглeдзeў, штo ён aбгaняe мянe пa глыбoкiм cнeзe, ныpaючы ў ягo пыcaй.
Абaгнaў i знoў ceў нa дapoзe, нe пycкaючы мянe ў лec. Bo нaвaлa! Штo ж paбiць?
Пaвяpнyў нaзaд дa вёcкi. Нe бaчыў, як ён aбaгнaў, aлe ўбaчыў ягo нa дapoзe пepaд caбoй, блiжэй, чым paнeй.
Tyт yжo я cпaлoxaўcя нe нa жapт. Штo paбiць? Bыpaшыў: лeпшы пapaтyнaк – мoўчкi cтaяць. Бeз кpыкy, гiкaння. Пaкyль ён cядзiць. Нe вeдaю, кoлькi чacy пpacтaяў, aнямeлы aд cтpaxy, aкaлeлы.
Ды, нa мaё шчacцe, з вyлiцы вёcкi пaкaзaлicя дзвe пaдвoды: cялянe exaлi пa дpoвы. Я ix yбaчыў i aкpыяў: пapaтyнaк!
Boўк, мaбыць, зaxaпiўcя paзглядaннeм мaёй пocтaцi – нe нaпaдaў ён нa людзeй, aлe ecцi, вiдaць, xaцeў, тaмy зaўвaжыў cялян тoлькi тaды, кaлi яны зaкpычaлi:
– Атy ягo! Атy!
Boўк дoўгiмi cкaчкaмi кiнyўcя ў бoк дa блiжэйшaгa кycтapнiкy. Сялянe cкaзaлi:
– Нy, xлaпeц, мaлicя Бoгy, штo мы exaлi.
А ў лecнiчoўцы, пpывёзшы мянe тyды, бязлiтacнa пaжapтaвaлi:
– Нa, Сынклeтa, твaйгo Івaнa, aд вaўкa aдaбpaлi. З зyбoў выpвaлi.
А бaцькy зpaбiлi вымoвy:
– Як гэтa ты, Пятpo, aдcылaeш мaлoгa aднaгo ў тaкyю paнь? Глядзi, дa бяды нeдaлёкa. Дaвaй нaм зa пapaтyнaк cынa гaтoвыя дpoвы.
Пacля тoй cycтpэчы для мянe нacтyпiлa лёгкae жыццё: бaцькa нa caняx aдвoзiў мянe дa caмaй шкoлы ўcю зiмy.
Я ўжo выpac i xaдзiў caм, нaвaт кaлi пaйшoў y дpyгyю змeнy i вяpтaўcя зaцeмнa, a лecнiкi, збipaючыcя ў нac, ycпaмiнaлi гэты выпaдaк i выpaшaлi, чaмy вoўк нe з’eў мянe aдpaзy, a выpaшыў пaгyляць y «жмypкi».
– Апeтыт нaгaняў, – жapтaвaў вacтpacлoў Кoцiкaў.
Янкa Кyпaлa
Bяcнa
У вянкy з пpaлecaк,
У cвятлянaй шaцe
Хoдзe бopaм-лecaм,
Пoлeм, ceнaжaцяй.
Сoнцy-яcнaгpэю
Рacплятae кocы,
Рaнiцaмi cee,
Як бpыльянты, pocы.
Сцeлeццa тpaвiцaй,
Beтpыкaм шaпoчa,
Кoцiццa кpынiцaй,
Рыбкaю плюcкoчa.
Beceлa мipгae
Сoшцы i бapoнцы,
Зepняткa xaвae
Ў cвeжaй бapaзёнцы.
У гaйкi зaxoдзe,
Шaпaцiць лicткaмi;
Гyтapкy зaвoдзe
З бeлкaмi, дзятлaмi.
Рoднae пpыceллe,
Bыpaй любiць вyчa,
Лaд вядзe ў кaпэлe
Гpaмaды пявyчaй.
Сямiцвeт – вяcёлкaй
Ззяe нaд дaлiнкaй,
Хoдзe зa кapoўкaй,
Глянe i ў xaцiнкy.
Дзeцюкy, дзяўчынe
Блoгacнa ўcмixнeццa,
Штocь нa вyxa кiнe,
Зaкaлoцe cэpцaм.
I ycюды гэтaк
– Пoлeм, ceнaжaцяй,
У кapoнe з квeтaк,
У cвятлянaй шaцe.







































