Сочинение што такое шчасце

Последние заданные вопросы в категории беларуская мова беларуская мова 07.05.2021 17:29 85 tshlangyan angelina. лье .фанетычны разбор слова.помогите пожалуйсто ответов:

Последние заданные вопросы в категории Беларуская мова

3MDO88Cs3X4

Беларуская мова 07.05.2021 17:29 85 Tshlangyan Angelina.

Лье .Фанетычны разбор слова.Помогите пожалуйсто

Ответов: 2

Bd0cFaM3FQ8

Беларуская мова 07.05.2021 17:10 75 Аскаров Ыкылас.

РАБІНАВЫ ПА САСТАВУ ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА

Ответов: 1

av1hHl8Snw

Беларуская мова 07.05.2021 15:33 84 Тимергалеева Алина.

Прыказки и прымауки пра мову

Ответов: 1

Беларуская мова 07.05.2021 06:07 76 Ким Костян.

вусна пастауцепытанни ад назоуникау да прыметникау.абазначце лик прыметникау. джала у пчолки як игол

Ответов: 1

GagNTAcjkwg

Беларуская мова 07.05.2021 06:20 77 Ложкова Янина.

Помогите пожалуйста!!! ​

Ответов: 1

ygc0Pl2VE6Y

Беларуская мова 06.05.2021 17:01 83 Гришанов Иоанн.

Какое склон и склонение у слова ежа

Ответов: 1

Беларуская мова 06.05.2021 16:16 86 Болатаев Александр.

Сачыненне на тэму «наведвайце бацькоў пакуль яны жывыя» или «Праблема узаемадносiн бацькоу i дзяцей

Ответов: 1

zud0LdS OaU

Беларуская мова 06.05.2021 15:23 77 Шустова Оксаночка.

Написать текст про новую квартиру по плану. Белорусский язык. 5 класс. Практыкаванне 107

Ответов: 1

HU9YqdM4jOU

Беларуская мова 06.05.2021 15:21 87 Иманаев Паша.

Помогите пожалуйста)))

Ответов: 1

mw3Dn8vcDyQ

Беларуская мова 06.05.2021 13:20 78 Панов Денис.

Выбраць словазлучэнни зорная ноч, выканаць заданне, злавацца на мяне будова яких адпавядае схеме «дз

Ответов: 1

n8OtPpVST6I

Беларуская мова 06.05.2021 10:09 48 Григорьева Дарья.

Фразеологизмы со словом нос

Ответов: 1

6grWFh6TkGs

Беларуская мова 06.05.2021 09:35 47 Малючкова Лена.

Прачытайте. У форме якога часу ужыты усе дзеясловы у тэксте Цитата шумяць сосны. Самый зла манай г

Ответов: 1

siVBTmTu2qM

Беларуская мова 06.05.2021 07:24 42 Костюк Анастасія.

назаві адным словам.1.Снежная бура,завея.2.Прыемны пах кветак.3.Орган зроку, а таксамасам зрок.4.Льд

Ответов: 1

bXSed3rRJZs

Беларуская мова 06.05.2021 07:01 50 Куанышнияз Биржан.

Помоги пожалуйста,срочно

Ответов: 1

mXGWF6G6d2c

Беларуская мова 06.05.2021 06:06 44 Пирожкова Уля.

Помогите написать мини-сочинение на тему «что мы можем сделать для развития национальной культуры?»

Ответов: 1

vWg0a0AktS4

Беларуская мова 06.05.2021 05:28 45 Князева Валерия.

Новы пенал,зялёны аловак,белы капялюш,смачная цукерка,высокая гара,глыбокае возера,выдатна

Ответов: 1

v7iDN2KfSWw

Беларуская мова 06.05.2021 00:13 47 Зурначян Ангелина.

Помогите с заданием по белорускому языку

Ответов: 1

gOLp8gXTPzI

Беларуская мова 05.05.2021 22:09 50 Мясоедова Аня.

Сачыненне пра бога Зюзю

Ответов: 1

Беларуская мова 05.05.2021 21:21 38 Жженов Максим.

Помогите пожалуйста.Надо составить рассуждение на тему»Курганы шмат чаго нам гавораць» если можно на

Ответов: 1

Gh35TlzVSMA

Беларуская мова 05.05.2021 20:12 51 Коваленко София.

Шчацiнiцца якое спражэнне

Ответов: 1

O2ieomSA2zM

Беларуская мова 05.05.2021 18:18 47 Трофимчик Паша.

Написать сочинение на тему мое домашняе животное на беларускам языке.срочно

Ответов: 1

Беларуская мова 04.05.2021 23:05 42 Поплавская Вера.

50 БАЛЛОВ СРОЧНО ПОЖАЛУЙСТА

Ответов: 1

VHRbW51Kwoo

Беларуская мова 04.05.2021 22:01 52 Юнусова Гульсум.

Ребята,помогите пожалуйста)Читайте что внизу)))​

Ответов: 1

Беларуская мова 04.05.2021 21:15 50 Галушка Никита.

План песни про Зубра

Ответов: 1

OdAUW39faJM

Беларуская мова 04.05.2021 20:04 43 Ветерцов Даниил.

Вызначте межы сказау. Запишыте тэкст, правильна афармляючы сказы на письме. Прырода рыхтуецца да зим

Ответов: 1

I2IXOwQt0Zs

Беларуская мова 04.05.2021 19:14 45 Татаринская Полина.

Сколько смогут поставить за 5 пр! по 10 бальной шкале за дзеясловы?

Ответов: 1

svH9uoyiWP4

Беларуская мова 04.05.2021 19:23 44 Юнусов Паша.

Падабраць дзеяслова да слова «шчасце». «Што дае чаловеку шчасце?» Адказаць на пытанне «Што такое ш

Ответов: 1

dEJfg3SCgn8

Беларуская мова 04.05.2021 14:18 57 Смирнова Алина.

Фанетычны разбор свята

Ответов: 1

nLZMy6afb7I

Беларуская мова 04.05.2021 05:13 50 Чужекова Анжелика.

Помогите сделайте в течении 5 минут пр 64) пж

Ответов: 1

PSCrOuQ9MUg

Беларуская мова 04.05.2021 00:03 48 Губайдуллин Артём.

Помогите с упражнением 101 !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ответов: 1

4NiNH5UzDnE

Беларуская мова 03.05.2021 18:06 46 Меркушева Настя.

ПОМОГИТЕ СРОЧНО. ПОЖАЛУЙСТА​

Ответов: 1

zF8Xcn4wlNE

Беларуская мова 03.05.2021 13:07 50 Ильин Вадим.

Составить 4 сказа с дзеясловами настаяшчага часа.

Ответов: 1

Q5duYQ5MnYU

Беларуская мова 03.05.2021 07:06 57 Логвиненко Коля.

Спевы птушыныя, клекат и шчэбет звонка даносяцца з розных бакоу. Вышыла крыжыкам синяе неба, быццым

Ответов: 1

d9CPTeIyvQk

Беларуская мова 03.05.2021 02:03 88 Бортников Вадим.

Помогите пожалуйста адзначце словы у якiх не спадае колькасць лiтар I букв: неба, подзвiг, яма,галлё

Ответов: 1

lwMe1WZdOs0

Беларуская мова 03.05.2021 01:02 43 Головкин Данил.

Соченение на тему мой любимый герой, журавлиный крик

Ответов: 1

z8zlUAW9Czw

Беларуская мова 02.05.2021 19:05 50 Ярош Женя.

Помогите пожалуйста со второй частью задания

Ответов: 1

j99WDKBKoqI

Беларуская мова 02.05.2021 14:02 55 Ромасєвич Анна.

Водгук на апавяданне «Бондар»

Ответов: 1

8nGS8pndrAU

Беларуская мова 02.05.2021 09:11 44 Тапилина Оля.

Помогите пожалуйста, кто знает белорусский язык Как пишется, незамеценых или не замеценых? И почем

Ответов: 1

LDK79FSLbpA

Беларуская мова 02.05.2021 08:20 52 Тилепбай Назерке.

Можете рассказать кратко и коротко твор Якуба Коласа Хмарка. Пожалуйста не с интернета. ​

Ответов: 1

u2Dnp2p6Abo

Беларуская мова 02.05.2021 07:26 49 Тимакова Виктория.

СРОЧНО ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА.ДАЮ САМОЕ БОЛЬШОЕ КОЛИЧЕСТВО БАЛЛОВ. Задание : образ учителя Дюйшена и

Ответов: 1

a de985bc8

Беларуская мова 02.05.2021 03:12 43 Назаров Олег.

Как правильно пишется в белорусском языке вместе или раздельно. (на)пявалі,(за)сынай,(не)спала,(ў)

Ответов: 2

9tBAgMe6flU

Беларуская мова 02.05.2021 03:20 43 Яричевская Владислава.

Помогите расставить запятые в этих предложениях 1. Сонца толькi пачынае сваё шэсце яно ужо недзе к

Ответов: 1

Nl VIytnE 4

Беларуская мова 02.05.2021 02:04 52 Бисембаев Акжол.

Помогите пожалуйста срочно. спасибо

Ответов: 1

vpmw2YSD16s

Беларуская мова 01.05.2021 18:33 48 Қабаи Даулет.

Выберете личебнікі. Двойка, тысяча, двойчы, пяць,пяцёро,восьмы, сотня, упяцёх, паўтара

Ответов: 1

6GEUB Uhdqs

Беларуская мова 01.05.2021 05:12 45 Родькина Алёна.

Помогите пожалуйста составить высказванне на тэму мастацтва у маiм жыццi

Ответов: 1

9AK75Ec2mLo

Беларуская мова 01.05.2021 05:41 48 Косенкова Эля.

Как по беларусски будет 116 помогите пж

Ответов: 1

Беларуская мова 30.04.2021 15:22 53 Добряк Макс.

Форма слова бярозка , цихи, бягу

Ответов: 1

Беларуская мова 30.04.2021 11:20 54 Ембергенов Сергей.

ПОМОГИТЕ ПОЖАЛУЙСТА!!!!!!!!!!

Ответов: 1

hNNnRaj mUw

Беларуская мова 30.04.2021 10:01 59 Липский Ростик.

Перевод словосочетания знаменитый биолог на белорусский язык

Ответов: 1

Беларуская мова 29.04.2021 23:16 49 Чернов Владимир.

Разберите пж дзеясловы по составу :распускае, уцяклі, садзіцца

Ответов: 1

1

2

3

4

280

281

282

Адкрыццё Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мінск, 8 снежня 1991 год Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць «Вясны», піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года.

30 год таму – 8 снежня 1991 года – ў Мінску ўрачыста адкрылася экспазіцыя Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якая была прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння паэта. У той самы дзень былі падпісаныя і Белавежскія пагадненні, якія канстатавалі скасаванне СССР. Падзеі развіваліся імкліва: аднадзённа маглі разваліцца імперыя і адкрыцца музей.

Рэстаўрацыю рабілі на савецкі капыл: усё разбурылі, і склалі будынак па-новаму

За клопатамі пра музей ды гістарычнымі падзеямі 1991 года, непрыкметна набліжалася дата адкрыцця музея, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Падчас жнівеньскага путча мы, дэпутаты Менскага гарадского савета, аб’яднаныя ў дэпутацкае згуртаванне «Дэмакратычная плынь», прынялі адмысловую заяву ў абарону дэмакратычных каштоўнасцяў і заклікалі людзей не падтрымліваць ГКЧП.

У гэтыя дні я быў на сходах Мартыралогу. Быў і на Плошчы Незалежнасці, тады яшчэ плошчы Леніна, дзе збіраліся неабыякавыя людзі, збіраліся дэпутаты Вярхоўнага Савету.

Паліна Качаткова згадвала, што я адгаворваў іх — яе і Алену Кісялевіч — хадзіць на плошчу, казаў, што ў нас свая галоўная ўласная задача — адкрыццё музея. Не памятаю, але не адмаўляюся, што такое магло быць. Занадта важным для мяне было адкрыццё музея.

Эдуард Агуновіч параіў мастакоў, якія разпрацавалі канцэпцыю добраўпарадкавання калямузейнай тэрыторыі. Будынак музея ахоўваецца дзяржавай, лічыцца помнікам архітэктуры XIX-га стагоддзя. Пры рэстаўрацыі ад старога, аўтэнтычнага будынку засталася толькі задняя сценка, астатняе — новадзел. Будынак узнавілі па старых архіўных дакументах. Рэстаўрацыю рабілі на савецкі капыл: усё разбурылі, і склалі будынак па-новаму. Як для музея, можа гэта і някепска, прынамсі будынак сухі, толькі старая сцяна была вечна вільготная — кепска зрабілі ізаляцыю. Такі будынак прыняў папярэдні дырэктар Леанід Хадкевіч. Гэтую вільготную сцяну мы падмазвалі і падфарбоўвалі кожны год. І штогод фарба злятала з яе. Да гэтай сцяны выходзіў запасны лесвічны пралёт. Ад яе былі далёка музейныя фонды і кабінеты супрацоўнікаў, таму некалькі гадоў мы абыходзіліся нязначным рамонтам.

Праект па добраўпарадкаванні тэрыторыі атрымаўся занадта радыкальным. Мастакі прапанавалі закрыць фасад будынку вялізнай інсталяцыяй са шкла і храміраваных трубаў. Мы адмовіліся ад яго. Нам бы і не дазволілі паставіць такую гаргару. Мы самі паставілі чатыры бетонныя клумбы: дзве ля ўваходу і дзве з боку музея, бліжэй да Дома прыроды, у якім раней месцілася сінагога.

Маёй ідэяй было ўпрыгожыць музей барэльефам з выявай Максіма Багдановіча

Скульптара Валер’яна Янушкевіча я ведаў па Беларускай каталіцкай грамадзе. З ягоным братам Язэпам Янушкевічам мы разам вучыліся ў аспірантуры. Напачатку 90-ых грамадскі рух беларускіх католікаў бурліва развіваўся. Створаная БКГ аб’ядноўвала некалькі сотняў чалавек, якія аднаўлялі традыцыю касцёла ў яго беларускай моўнай форме. Грамада гуртавала ў асноўным моладзь. Да яе дзейнасці ад самага пачатку актыўна далучыўся і я. У Менску нам удалося распачаць першыя рэгулярныя беларускамоўныя службы ў касцёле святой Тройцы. З братоў Янушкевічаў найбольш актыўнічаў у БКГ старэйшы брат Фелікс Янушкевіч, даволі вядомы ў творчым асяроддзі. Ён быў абраным старшынём БКГ, а я — адным з намеснікаў. Гады на чатыры, аж да спынення працы Грамады, у Фелікса Янушкевіча хапіла імпэту на яе.

Валерыян быў у нашай каталіцкай касцельнай супольнасці болей як скульптар. У базавым для БКГ касцёле на Залатой горцы ёсць некалькі зробленых ім прац, у тым ліку фігура Святога Роха, барэльефы Крыжовага шляху ды іншыя. Ён фактычна стварыў усю манументальную аздобу касцёла, які пасля ўлады камуністаў стаяў зусім пустым. Валерыян, яшчэ малады зусім, быў ужо вядомым аўтарам помніка Адаму Міцкевічу ў Наваградку. Валерыяну належыць стыль неарамантызму, у якім ён прапрацаваў усё жыццё і працягвае працаваць і зараз. Маёй ідэяй было ўпрыгожыць музей барэльефам з выявай Максіма Багдановіча, заадно зрабіўшы з бронзы надпіс, што тут знаходзіцца музей. З гэтай ідэяй я звярнуўся да Валерыяна Янушкевіча. Я хадзіў у майстэрню да Валерыяна на вуліцу Сурганава ў так званы дом мастакоў, дзе некалькі мастакоў мелі кватэры і майстэрні. У гэтым доме, які стаіць недалёка ад універсама «Рыга», жыў Эдуард Агуновіч, наш мастак, там жа ў яго была майстэрня. Валерыян дзяліў майстэрню з іншым маладым мастаком Паўлам Лукам. Высокі, худы з выразным тонкім носам Валерыян быў аскетам, бачыў у сваёй працы пакліканне звыш. Ён быў прыкаваны да мастацтва ланцугом і жыў мастацтвам. У свой свет ён пускаў далёка не кожнага. У майстэрні я ўпершыню убачыў і пазнаёміўся з Паўлам Лукам. Павел зрабіў на той час бюст Гашынскага ў Ашмянах. Таленавіты Павел вечна пасміхаўся, быў мяккім і ўдумлівым. Ягоны стыль працы быў класічным. Працы, якія я пабачыў у майстэрні, захапілі мяне лаканічнасцю і бездакорнасцю. З ім мы будзем працаваць пазней, усталяваўшы помнікі на магілах бацьку Максіма, Адама Багдановіча, і яго трэццяй жонцы Аляксандры ў Яраслаўлі. Пакуль жа я замовіў у Валерыяна барэльеф на будынак музея ў Траецкім прадмесці.

ales_bialiacki_arhiu.jpg
Алесь Бяляцкі. Архіўны здымак

Слова «Музэй» было напісана праз «э»: гэта быў першы крок неафітаў у атмасферу новага беларускага Адраджэння

Валерыян Янушкевіч неўзабаве прыехаў аглядаць будынак музея Максіма Багдановіча і прапанаваў эскіз барэльефу, а таксама ўзор надпісу: «Музэй Максіма Багдановіча». Барэльеф уяўляў даволі вялікае кола з выявай паэта ў сярэдзіне. Усім нам спадабалася ягоная праца. Ухваліў яе і Эдуард Агуновіч. Амаль адразу я замовіў Валерыяну і барэльеф над аркай па вуліцы Максіма Горкага ў двор, дзе стаяў будынак музея. Валерыян зрабіў яшчэ адзін эскіз з музамі-русалкамі, якія трымалі шыльду з надпісам «Музэй Максіма Багдановіча». Мы таксама яго ўхвалілі. Затым ён выліў іх з бронзы ў майстэрні мастацкага цэху ў Калядзічах. Барэльефы і літары пры дапамозе пад’ёмнага крану былі прымацаваныя на фасад і арку музея. Слова «Музэй» было напісана праз літару «э», дарэформенным правапісам. Таксама тарашкевічай была зробленая і новая пячатка, і музейны афіцыйны бланк. Я тлумачыў гэта тым, што сам Максім Багдановіч пісаў свае вершы, публіцыстычныя тэксты тагачасным правапісам, які стаў асновай для ўнармаванага ў 1918 годзе беларускага літаратурнага правапісу Браніславам Тарашкевічам. Максім Багдановіч пісаў «Зорка Вэнера», «Менск». Ён пісаў з мяккімі знакамі.

У слове «музэй» было жаданне адразу пры ўваходзе ў будынак, зацікавіць наведвальніка, заінтрыгаваць яго. Гэта быў першы крок неафітаў у атмасферу новага беларускага Адраджэння, у якой жыў і чым дыхаў паэт. Таксама важным быў іншы матыў. Мы, тутэйшаўцы, пісьменнікі, паэты, актыўна прапагандавалі тарашкевіцу больш мілагучную і навукова абгрунтаваную ў адрозненне ад савецкай «наркамаўкі», якая скалечыла беларускую мову. У Міністэрстве культуры ў той час наша моўнае свавольства не выклікала ніякіх пярэчанняў.

Я пачаў жартаваць, не мог спыніцца. Ніколі мы не смяяліся так заразліва і безаглядна

На вокны нам зварылі краты ў выглядзе Каляднай зоркі, якую часта можна ўбачыць на беларускіх ткацкіх узорах. Задумка была мая, а намаляваў эскіз Алесь Астраўцоў. Краты атрымаліся выразныя і адметныя. Музей стаіць на невялікай горцы. З правага боку на схіле мы высадзілі вярбу, каштан і ясень са Сцяпанавічам і Астраўцовым. Алеся Астраўцова, знаёмага мне яшчэ па моладзевым беларускім руху, я запрасіў у музей на пасаду інжынера. Алесь — родны брат журналіста і празаіка Сяргея Астраўцова, працаваў перад гэтым інжынерам на заводзе, вырашыў змяніць жыццё, болей займацца пісьменніцтвам, таму пагадзіўся пайсці ў музей на меншы заробак. Але ў больш творчым асяроддзі, якое склалася ў музее на той час, музейны інжынер з яго быў не надта, каб добры: не моцна ён улягаў у гэтую працу, якая вымагала асабліва падчас адкрыцця музея багата клопату. Часта мне прыходзілася падпіхваць яго. Якаў Сцяпанавіч, наш заўгас, часам аж калаціўся ад няспешнай манеры працы і жыцця Алеся. Але ўклад Алеся ў давядзенне музейнай гаспадаркі да ладу быў несумненным. Высокі, з хвалістай грывай валасоў, шырокімі грудзямі, заўсёды ўсмешлівы з адкрытым тварам, Алесь дапаўняў нашу новую маладую каманду і ўносіў яе свой пэўны стыль, эмоцыі і развагі.

Багата што ў той час у музее мы рабілі сваімі рукамі — я, Сцяпанавіч, Астравец, Едрусь, мужчынскай часткай калектыву. Мы цягалі цяжкасці, перастаўлялі мэблю, рамантавалі, фарбавалі. Жанчыны ж прыбіралі, чысцілі, упрыгожвалі кабінеты і фае. Тэма падрыхтоўкі экспазіцыі павялічвалася бліжэй да адкрыцця. Апошнія месяцы мы працавалі ў музее без выходных, кожны дзень. Напачатку снежня 1991 года мы прыходзілі ў музей рана ранкам і сыходзілі ўвечары пасля 22 гадзін. Я не дасыпаў і амаль не быў удома. Памятаю, як у адзін з вечароў, за пару дзён да юбілею паэта і адкрыцця музея, ужо позна ўвечары мы прыбіралі залы экспазіцыі начыста, праціралі, падмяталі, перакладвалі апошнія цэтлікі. Я пачаў жартаваць, не мог спыніцца. Жарты мае падхапілі дзяўчыны, на якіх напаў нейкі істэрычны смех. Ніколі мы не смяяліся так заразліва і безаглядна.

21.09.2021

Алесь Бяляцкі

Сочинение што такое шчасце

Праваабаронца, эсэіст, літаратурны крытык. Звычайна пішу пра тое, што думаю і бачу. 14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў межах крымінальнай «справы Вясны» і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Алесю было прад’яўленае абвінавачванне ў несплаце падаткаў (арт. 243 КК), ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Крыніца: Блог Алеся Бяляцкага: МУЗЕЙ. Слова «Музэй» было напісана праз «э»: гэта быў першы крок неафітаў у атмасферу новага беларускага Адраджэння

У савецкі час аўтар школьнага падручніка за ганарар мог пабудаваць сабе дом, піша «Еўрарадыё». Калі ў нечым сучасныя беларускія падручнікі да савецкага стылю і вяртаюцца, дык не ў гэтым. Перакладчык, выкладчык, аўтар вучэбных дапаможнікаў Лявон Баршчэўскі коратка сістэму выдання падручнікаў у Беларусі апісвае так: «На кафедру спусцілі задачу, дэдлайн у сакавіку, паспелі, галачку паставілі — і адчапіцеся».


001.jpg
Урывак з «Советской Белоруссии» за 1995 год 

Ганарар, які выплачваецца за такую працу, не вымушае аўтара кінуць свае навуковыя даследаванні і засесці за складанне вучэбнага дапаможніка. Тым больш ён не матывуе збіраць сур’ёзную канферэнцыю настаўнікаў, якія б некалькі дзён абмяркоўвалі падручнік і ўносілі прапановы.

Але ганарары аўтарам — не адзіная і не галоўная праблема беларускіх падручнікаў.

— У нашай сістэме адукацыі кожныя некалькі гадоў спрабуюць рабіць рэвалюцыі, а адукацыя патрабуе паслядоўнасці, настойлівасці, пераемнасці, глыбокага аналізу. Як кажуць, сем разоў адмераць, адзін адрэзаць. На жаль, рэжуць па жывым кожныя тры-чатыры гады, а адмераць нікому не даюць, — кажа Лявон Баршчэўскі.

002.jpg
Лявон Баршчэўскі / racyja.com

На пачатку 90-х ён адказваў за адукацыю пры спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета. І ўпэўнены, што калі б гісторыя дала магчымасць спакойна дапрацоўваць выдадзеныя на пачатку 90-х гадоў падручнікі, дык ужо да пачатку 2000-х яны б выглядалі вельмі прыстойна.

Але ж тыя падручнікі, выдадзеныя ў 1992–1994 гадах, запомніліся вучням галоўным чынам адсутнасцю малюнкаў ды схем. А ў 1995-м яны былі літаральна забароненыя.

Пачатак: як у Беларусі з’явіліся першыя падручнікі і за што іх забаранілі

— На пачатку 90-х на змену савецкім падручнікам прыйшлі ўласна беларускія. Як іх стваралі?

— На пачатку 90-х не хапала кадраў, але было, прынамсі, памкненне выхаваць асоб, якія будуць пісаць якасныя падручнікі па ўсіх прадметах. У нас дамінаваў аптымізм.

У 1990 годзе ў Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя, падчас якой працавалі дзве секцыі: адна была прысвечана выкладанню гісторыі Беларусі, другая — выкладанню сусветнай гісторыі. У той канферэнцыі ўдзельнічалі ўсе, хто хацеў, — і самыя знакамітыя на той час нашыя гісторыкі, метадысты, і педагогі-практыкі.

Была створана канцэпцыя, было патлумачана, якія падыходы павінны быць для беларусацэнтрычнага вывучэння гісторыі: як ставіцца да Кіеўскай Русі, да ВКЛ. Згодна з гэтай канцэпцыяй і распрацоўваліся падручнікі. Гэта значыць, аўтары не напісалі тое, што камусьці захацелася б, — яны працавалі на базе навуковай канцэпцыі.

Гэта была не такая праца, якую прадэманстравалі аўтары, што складалі ў 2021 годзе падручнік па гісторыі Беларусі для 11 класа — чыста ідэалагічны заказ, які нават не адпавядае праграме, якая існавала раней.

Кіраўніком па распрацоўцы першай канцэпцыі быў Міхась Біч, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі нашай Акадэміі навук. Удзельнічала вялікая колькасць спецыялістаў з Інстытута адукацыі. А ў 1995 годзе пачаўся валюнтарызм, сказалі: усе падручнікі на сметніцу.

003.jpg
Што пісалі пра замену падручнікаў у «Народнай газеце» за 1995 год / Еўрарадыё

Пачалі працаваць чыста палітычныя чыннікі, уводзілася афіцыйная цэнзура. Кулуарна, падпольна стварылі «камісію па ацэнцы падручнікаў гуманітарнай сферы».

Ніхто нічога не аналізаваў, не праводзілася ніякіх абмеркаванняў. Проста было прынята дырэктыўнае рашэнне: падручнікі забароненыя. Так не робіцца ў педагогіцы.

— Але ж тыя падручнікі з пачатку 90-х таксама крытыкавалі — нехта за афармленне, а нехта і за ідэалогію — маўляў, таксама былі перагібы і нязвыклая трактоўка гісторыі.

— Натуральна, што падручнікі першых гадоў былі недасканалыя з метадычнага пункту гледжання. Дый не хапала ў нас тады гісторыкаў-метадыстаў.

Потым, наадварот, з’явіліся неблагія метадысты, але забаранілі пісаць пэўныя рэчы. Зноў з’явілася Кіеўская Русь як глабальная эпоха беларускай гісторыі. Яна была эпізодам, але не такім значным, як цяпер падаецца ў падручніках. Зноў пайшлі перагляды ацэнкі эпох, і асабліва апошняга стагоддзя. Напрыклад, уводзілася аднабаковая трактоўка перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне без уліку навуковых публікацый, якія ўзніклі за той час.

Нармальны падручнік вытрымлівае па 20-25 выданняў, і ў кожным выданні — нейкая дапрацоўка. Аўтары бяруць пад увагу заўвагі, якія прыходзяць ад настаўнікаў, вучняў, бацькоў.

І калі б эвалюцыя падручнікаў ішла паслядоўна, тыя недасканалыя дапаможнікі пачатку 90-х гадоў далей дапрацоўваліся б з метадычнага, паліграфічнага боку. І цяпер былі б такімі ж прыгожымі, як сённяшнія падручнікі з каляровымі малюнкамі і электроннымі дадаткамі.

— Тады, у 1995 годзе, сітуацыя з падручнікамі адразу стала катастрафічнай ці можна было яшчэ пазмагацца за змест?

— Увосень 1995 года пад кіраўніцтвам Ніла Гілевіча (тады кіраўніка парламенцкай Пастаяннай камісіі па адукацы, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны) была скліканая вялікая канферэнцыя з удзелам намеснікаў міністра адукацыі, нашых самых знакамітых гісторыкаў і педагогаў. На ёй было заяўлена, чаму ў справе нашай адукацыі нельга сячы па жывым. То значыць, інтэлігенцыя не змаўчала, яна змагалася за кожны радок, за кожны твор у праграме па літаратуры. Але апынулася ў меншасці.

004.jpg
Ніл Гілевіч / narbel.bsu.by

А пасля нармальныя людзі пачалі сыходзіць з Міністэрства адукацыі, з Нацыянальнага інстытута адукацыі, на іх месца прыходзілі іншыя, і многія працавалі паводле прынцыпа «чего изволите». Не скажу, што ўсе, але такіх цяпер там даволі шмат.

Але тады яшчэ існавалі альтэрнатыўныя падручнікі. Быў славянафільскі падручнік, але быў і падручнік, напісаны спецыялістамі Інстытута гісторыі НАН. Хаця апошні таксама цэнзураваўся, але тыя падручнікі ўсё ж такі мелі прыстойны выгляд: гістарычная праўда там не скажалася. Нешта замоўчвалася, але не скажалася.

Альтэрнатыўныя падручнікі, дарэчы, маюць усе нашыя суседзі. І ў Расіі, і ва Украіне, і ў Польшчы, і ў Літве, і ў Латвіі. Па кожным прадмеце ёсць па два, тры, а часам і больш аўтарскіх падручнікаў, якія дапушчаны міністэрствамі адукацыі да ўжытку. І настаўнік можа выбіраць, якім падручнікам павінныя карыстацца вучні.

Нават пры той цэнзуры мне ўдалося ў 1999 годзе выдаць адзін свой дапаможнік — «Літаратура народаў свету: ХХ стагоддзе», складзены разам з дацэнтам БДУ Евай Лявонавай. Але тады ўжо некаторыя тэксты з яго выкідалі.

Самая жахлівая цэнзура: «Каб склалася ўражанне, што беларускае — дадатак да рускага»

— Складваецца ўражанне, што нейкі час усё было не так блага. Калі сітуацыя змянілася кардынальна?

— Самая жахлівая цэнзура падручнікаў у гісторыі адбылася ў 2008 годзе. Гэта рэформа была злачынствам. За такія рэчы трэба судзіць. Уся альтэрнатыўнасць у сістэме адукацыі была знішчана. Засталося фактычна па адным падручніку — без усялякай альтэрнатывы. Адбывалася рэгулярнае адвольнае ўмяшанне ў змест з боку рознага кшталту цэнзараў-ідэолагаў.

Вядома, у Інстытуце адукацыі намагаліся нешта добрае захаваць. Таму ў сённяшняй праграме па беларускай літаратуры, напрыклад, засталіся творы Алеся Разанава, Анатоля Вярцінскага, Васіля Зуёнка. І народных пісьменнікаў — Быкава, Барадуліна, Гілевіча — пакуль што не наважыліся выкінуць.

005.png
Практыкаванне з падручніка для 10 класа па беларускай мове

Але засталіся іх творы ў вельмі малым аб’ёме. Па сутнасці, праграма па літаратуры была знішчана пад корань, вернута да стану 80-х гадоў. Атрымаўся такі дадатак да вялікай рускай літаратуры. У большасці як бы наўмысна для вывучэння падбіраюцца творы, якія не могуць канкураваць з творамі рускай літаратуры.

Гэта значыць, прынцып падбору пабудаваны на тым, каб склалася ўражанне, нібыта беларускія літаратары нікчэмныя і нічога вартага не зрабілі.

А пра падручнікі гісторыі і гаварыць няма чаго. Добра, што да падзей 2020 года ўдалося выдаць падручнікі па старадаўняй гісторыі. Гэтыя падручнікі напісаныя на даволі неблагім узроўні. Безумоўна, і там было істотнае ўмяшальніцтва цэнзуры, але адносна нязначнае ў параўнанні з тым, што адбылося сёлета.

Тое, што з’явілася ў гэтым годзе пад выглядам дапаможніка для 11 класа па гісторыі Беларусі, проста не вытрымлівае ніякай крытыкі. Гэта проста палітычны заказ, прычым заказ у сталінскім духу: абяленне сталінізму і ачарненне тых, хто змагаўся за незалежнасць Беларусі. У лепшым выпадку — замоўчванне.

Нават штосьці пазітыўнае знайсці ў той пісаніне, што змяшчаецца ў новым падручніку гісторыі 11 класа, вельмі складана. Калі б тое было 20 гадоў назад, я б сказаў, што гэта трагічна. Але сёння, нягледзячы на ўсе перашкоды і блакаванні, пры жаданні можна знайсці факты пра сапраўдную гісторыю, можна вывучаць яе без школы. І дапытлівая моладзь гэта зробіць.

Але падручнікі разлічаныя не на дапытлівую моладзь, а на маўклівую большасць, на тых, хто вучыцца не хоча.

— А як працаваць настаўнікам? Тлумачыць, прапаноўваць альтэрнатыўныя падручнікі?

— Калі пішуць даносы, я не магу параіць настаўнікам нешта адкрыта казаць на ўроку. Яны мусяць захоўваць меры асцярожнасці. Але спосабы данесці праўду да вучняў ёсць.

Не трэба рабіць гэта дзеля ўсіх. Распавядайце гістарычныя факты тым вучням, у якіх ёсць галава на плячах. Можна даць лінк на крыніцы ў сеціве. Але цяпер настаўніку трэба быць асцярожным, працаваць з дзецьмі індывідуальна, працаваць з тымі, хто здольны ўспрымаць інфармацыю, разбірацца ў ёй, трактаваць яе. Дый увесь свет пераходзіць да індывідуалізаванай сістэмы адукацыі.

Сама эпоха падручнікаў у ранейшым выглядзе сыходзіць у мінулае. Даецца толькі рамка, а запаўняць яе могуць і настаўнікі, і вучні, і навукоўцы. Тая старая праблема — надрукавалі наклад, а яго спалілі — выглядае смешнавата. Інтэрактыўнасць, ілюстраванасць, магчымасць глядзець фільмы — усё гэта павінна замяняць стандартны падручнік.

Таму я б праблему не дэманізаваў. Яна застаецца для тых бацькоў, якім няма часу на дзяцей ці якія не надта разумеюць, што да чаго. Але любыя высілкі перапісаць падручнікі таго эфекту, які яны маглі б прынесці ў другой палове 90-х гадоў, мець не будуць.

Што цяпер 

Лявон Баршчэўскі меў шчасце выкладаць літаратуру па тых падручніках, якія напісаў сам. Гэта практыка, прынятая ў Беларускім гуманітарным ліцэі: самастойна ствараць падручнікі, выдаваць іх і па іх жа весці заняткі.

Але як намеснік дырэктара ліцэя па навучальна-метадычнай рабоце, ён мусіў чытаць усе падручнікі па ўсіх прадметах, прынятых для выкладання ў беларускіх школах. Мы папрасілі спадара Баршчэўскага расказаць пра самыя ўдалыя і катастрафічныя дапаможнікі, па якіх цяпер вядзецца выкладанне ў школах.

Удалыя прыклады 

 Калектыў, які ствараў падручнікі па грамадазнаўстве для 9 і 10 класа, якія выйшлі да сярэдзіны 2020 года. Гэта дастаткова сучасныя падручнікі з дастаткова добрым метадычным апаратам. З адной агаворкай: там, дзе прыходзілася гаварыць пра сучасную палітычную сістэму Рэспублікі Беларусь, аўтары праўду напісаць не маглі. Але яны адкрыта не хлусілі, проста фармальна выклалі, якія тут органы ўлады, як часта адбываюцца выбары — і ўсё.

Але астатнія раздзелы, датычныя гуманістыкі, агульных пытанняў рынкавай эканомікі, агульнай паліталогіі, філасофіі, — дастаткова карэктна выкладзены і няблага метадычна апрацаваны. Падручнік па грамадазнаўстве 11 класа выходзіў у іншых умовах. Ён горшы, хоць і там рэшткі прыстойнасці захаваліся.

Няблага ў цэлым выглядаюць падручнікі па замежных мовах, хаця і там фрагменты няроўныя: ёсць лепшыя, ёсць горшыя. Моцнага ідэалагічнага кантролю там не заўважана, яны напісаны на дастаткова неблагім узроўні.

Сярод пазітыўных прыкладаў — спроба вярнуць прадмет «Мастацтва». Праўда, яго не варта было адлучаць ад літаратуры, гэта павінен быць адзін прадмет. 

Яшчэ адна праблема ў тым, што гэты прадмет вывучаецца несур’ёзна, бо па ім не праводзіцца сур’ёзная атэстацыя — проста выстаўляюцца залікі. Таму яго як бы можна вучыць, а можна не вучыць.

Няўдалыя прыклады 

 На жаль, праз палітыку прыцяснення адукацыі, выціскання найлепшых кадраў з усіх устаноў і па прадметах негуманітарнага цыкла адбыўся адкат. Не самыя лепшыя спецыялісты пішуць падручнікі па хіміі, фізіцы, біялогіі. Там, безумоўна, ёсць лепшыя, ёсць горшыя фрагменты, але гэтыя падручнікі прайграюць савецкім.

Беларускі гуманітарны ліцэй усе гады вывучаў матэматыку па савецкіх падручніках. Алгебру — па падручніках пад рэдакцыяй Андрэя Калмагорава і Юрыя Макарычава, геаметрыю — па падручніку пад рэдакцыяй Аляксея Пагарэлава. Таму што беларускія падручнікі, на жаль, выразна прайгравалі канкурэнцыю. Але несупадзенне праграмаў, хоць невялікае, змушае настаўнікаў карыстацца і сучаснымі гэтымі падручнікамі.

Што тычыцца беларускай і рускай моваў, праблема не ў падручніках, хаця з іх і выкінутыя прыклады з «забароненых» пісьменнікаў. Напрыклад, сёння фактычна нельга ў практыкаванне ўключыць сказы з твораў Уладзіміра Арлова, Уладзіміра Някляева, Анатоля Сыса, Барыса Пятровіча і яшчэ шмат каго з нашых найлепшых творцаў. Але гэта паўбяды.

Праблема ў тым, што сёння беларуская ці руская мовы выкладаюцца па методыках, прынятых у XIX стагоддзі ў Расійскай Імперыі. Сёння нідзе ў свеце так мову не вучаць.

У свеце не вучаць, як пісаць сказы, як спісваць практыкаванні, як устаўляць прапушчаныя літары. Сёння ў свеце мова выкладаецца ў комплексе з літаратурай, з мастацтвам. Мова — гэта ўменне выказвацца вусна і пісьмова. Гэта — уменне будаваць лагічныя схемы, прыводзіць аргументы. У падручніках вельмі мала гэтага. Толькі па некалькі старонак такіх падручнікаў напісаны па-сучаснаму.

З 14 ліпеня 2021 года пад вартай утрымліваецца Валянцін Стэфановіч — намеснік старшыні «Вясны». Але, акрамя гэтага, Валянцін з’яўляецца і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. На гэтую ганаровую пасаду яго абралі на міжнародным кангрэсе FIDH, які праходзіў на Тайвані ў 2019 годзе.

Пра тое, чым займаецца FIDH і што азначае для арганізацыі зняволенне аднаго з яе віцэ-прэзідэнтаў, пра працу Валянціна і яго асобу распавядае Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў FIDH (Парыж, Францыя).

Илья Нузов, руководитель отдела Восточной Европы и Центральной Азии в Международной федерации за права человека (FIDH).
Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Што такое FIDH?

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека аб’ядноўвае 192 сяброўскія няўрадавыя арганізацыі з 117 краінаў свету. Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўступіў у FIDH у 2004 годзе, а старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі тройчы займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, у тым ліку падчас свайго папярэдняга зняволення.

Дзеля чаго арганізацыі ўступаюць у FIDH?

Адна з прычынаў, з якой арганізацыі ўступаюць у FIDH, — гэта атрыманне доступу да міжнародных праваабарончых структур: напрыклад, да спецдакладчыкаў ААН, Савета па правах чалавека ААН. Таксама сяброўскія арганізацыі маюць магчымасць звярнуцца да FIDH, каб тая арганізавала сустрэчу з тымі, хто можа дапамагчы ў вырашэнні мясцовай праблемы: напрыклад, прадстаўнікамі Еўрасаюза, АБСЕ, ААН, Савета Еўропы і г. д.

Таксама ў FIDH ёсць статус аглядальніка ECOSOC (Эканамічны і Сацыяльны Савет ААН) — гэта дае сябрам арганізацыі прывілеяваны доступ да пасяджэнняў розных структур. Акрамя гэтага, сяброўскія арганізацыі часам шукаюць экспертную падтрымку ў іх працы: напрыклад, дакументацыі парушэнняў правоў чалавека і міжнародных злачынстваў — як правільна фіксаваць парушэнні, як потым правільна іх данесці да міжнародных структур. FIDH таксама літыгуе парушэнне правоў чалавека ў нацыянальных і міжнародных судах.

Для чаго патрэбныя віцэ-прэзідэнты FIDH?

FIDH займаецца ўсімі геаграфічнымі рэгіёнамі свету — іх налічваецца 11. А віцэ-прэзідэнты абіраюцца ад пэўнага рэгіёна. Яны дзеляцца з іншымі віцэ-прэзідэнтамі тым, што адбываецца ў іх рэгіёне, і прадстаўляюць яго інтарэсы. Таксама яны каардынуюць паміж сабой стратэгічны накірунак FIDH, улічваючы тэматычныя накірункі, актуальныя ў гэтым рэгіёне. Цяпер гэта, як кажа Ілля Нузаў, напрыклад рэпрэсіі ў Беларусі і сітуацыя з палітвязнямі, а таксама ўзброены канфлікт ва Украіне, сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі.

Што азначае для FIDH зняволенне аднаго з віцэ-прэзідэнтаў — Валянціна Стэфановіча?

Ілля Нузаў адзначае, што гэта вялікая страта:

«Па-першае, на прафесійным узроўні мы губляем аднаго з сябраў нашых структур. Гэта голас, прысутнасць якога проста неабходная дзеля таго, каб мець поўную карціну пра тое, што адбываецца ў рэгіёне. Гэта чалавек, які рэфлексуе і штосьці дадае ў стратэгічныя разважанні. Таму мы губляем яго навыкі і веды.

І гэта, вядома, на асабістым узроўні для нас вялікае гора — калі адзін з нашых паплечнікаў і калегаў, з якім мы працуем амаль штодня, апынаецца ў турме».

Валентин Стефанович. Фото: spring96.org
Валянцін Стэфановіч

Кіраўнік FIDH па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі распавёў, што ў дзень затрымання Валянціна ўсе былі ў шоку, хоць і былі трошкі гатовыя да гэтага.

«Вельмі цяжка дагэтуль паверыць, што мы размаўлялі з чалавекам амаль штодня — а зараз ніяк да яго не дастукаешся. І невядомасць таго, што адбываецца, таксама бянтэжыць і засмучае.

З іншага боку, мы трошкі былі гатовыя да гэтага. Трэба адзначыць, што праваабаронцы — гордыя людзі. Мы не раз казалі і Валянціну Стэфановічу, і іншым праваабаронцам «Вясны»: «Можа, вам варта пакінуць краіну?». Але яны адмовіліся, таму што яны настолькі любяць сваю радзіму і вераць у слушнасць сваёй справы, што, мне здаецца, ім важна было заставацца і працаваць, пакуль гэта магчыма. Але, на жаль, мне здаецца, і яны, і мы здагадваліся, чым гэта пагражае — і здарылася тое, што здарылася», — распавёў Ілля Нузаў.

Ён таксама падзяліўся гісторыяй знаёмства з Валянцінам Стэфановічам:

«Калі я толькі заступіў на пасаду кіраўніка аддзела — першай маёй місіяй была паездка ў Беларусь у 2018 годзе для прэзентацыі дакладу пра незалежнасць юрыдычнай прафесіі. І менавіта тады я і меў шчасце пазнаёміцца з Валянцінам. Вы ведаеце, ён больш падобны да такога рокера, чым да праваабаронцы [усміхаецца — заўв. рэд.]. З ім лёгка мець зносіны, ён вельмі даступны — і ў той жа час таленавіты юрыст, які шмат усяго ведае. Ягоныя веды і навыкі, асабліва беларускай юрыспрудэнцыі, заўсёды натхнялі. І мне заўсёды прыносіла і асабістае, і прафесійнае задавальненне размаўляць з ім: бо гэта і чалавек, у якога можна шмат чаму навучыцца, а таксама і той, з кім заўсёды можна проста прыемна пагаварыць, напрыклад, пра Metallica [Валянцін — фанат гэтага гурта. — заўв. рэд.]

І пазней, увосень 2019 года, мы сустрэліся на Тайвані, дзе Валянцін абіраўся на пасаду віцэ-прэзідэнта. На наша шчасце, ён быў абраны. У нашым рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі зараз тры віцэ-прэзідэнты. Сярод іх Талекан Ісмаілава (Кыргызстан) і Артак Кіракасян (Арменія), якія ў гэтых структурах даўно. І таму для нас было важна атрымаць новы голас ад арганізацыі, з якой мы супрацоўнічаем, асабліва — ад арганізацыі з Усходняй Еўропы, і асабліва — з Беларусі. Таму важна было мець Валянціна ў якасці віцэ-прэзідэнта — і, на шчасце, ён заручыўся падтрымкай сяброўскіх арганізацый падчас галасавання на кангрэсе ў Тайвані».

Вице-президенты Артак Киракосян и Валентин Стефанович. В центре президент FIDH Элис Магве
Віцэ-прэзідэнты Артак Кіракасян і Валянцін Стэфановіч. У цэнтры прэзідэнтка FIDH Эліс Магвэ (Тайвань, 2019)

Ілля Нузаў падкрэслівае, што для яго «заўсёды быў заразлівы энтузіязм» Валянціна датычна некалькіх тэмаў, у прыватнасці выкарыстання ўніверсальнай юрысдыкцыі:

«Ён заўсёды вельмі актыўна настойваў на тым, каб мы звярнулі ўвагу на гэты інструмент для прыцягнення да адказнасці тых, хто парушае правы чалавека ў Беларусі».

14 кастрычніка Валянціну Стэфановічу спаўняецца 49 гадоў. Але свой Дзень народзінаў ён сустрэне не ў коле сям’і і сяброў, а ў СІЗА. Павіншуйце Валянціна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

На Літаратурным фестывалі “КрымБукФест-2021” быў прадстаўлены літаратурны праект “Пад заступніцтвам Еўфрасінні Полацкай”.


Удзельнікі літаратурнага праекта "Пад заступніцтвам Еўфрасінні Полацкай"

Фестываль, як і ў ранейшыя гады, праходзіў у Сімферопалі, сталіцы Крыма, пры падтрымцы Мінкультуры Рэспублікі Крым. У чарговы раз Крымская рэспубліканская ўніверсальная навуковая бібліятэка імя І. Я. Франка гасцінна расчыніла дзверы для таленавітых дзеячаў мастацтва й культуры Крыма ды гасцей: празаікаў, паэтаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, нават Краснаярска. У шосты ўжо раз мы з сябрамі-беларусамі паўдзельнічалі ў фестывалі: з праектам “Пад заступніцтвам Еўфрасінні Полацкай”. Дарэчы, па выніках аргкамітэт фестывалю ўзнагародзіў мяне дыпломам — за творчае плённае супрацоўніцтва і актыўны ўдзел у VII Літаратурным фестывалі “КрымБукФест-2021”.

Сочинение што такое шчасце

Фестываль — гэта і ж Алея друкаваных СМІ. У адной з палатак на ёй былі прадстаўлены часопісы, выдаўцом і рэдактарам якіх з’яўляюся шмат гадоў: “Крым — Беларусь” і “Крым — Север”. І экспазіцыя часопісаў адзначана была дыпломам. Дарэчы, фестываль пачаўся 15 верасня, у Беларусі гэта Дзень бібліятэк. Для нас вызначылі залу краязнаўства, у якой загадчыца аддзела краязнаўства бібліятэкі Наталля Гарайчук (у яе абодва дзяды — беларусы) падрыхтавала выставу кніг “Духоўная спадчына Еўфрасінні Полацкай”. У зале сабраліся гераіні публікацый у газеце “Голас Радзiмы” — актывісты нашай грамадскай суполкі “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай. Імпрэза праходзіла шумна, весела, з беларускімі песнямі, танцамі, нават карагодамі. У ковідную пару асабліва шануеш вось такое шчасце зносін з дарагімі людзьмі — а беларускі спецыяльна прыехалі на фэст з розных гарадоў і пасёлкаў Крыма. Дзяліліся навінамі, чыталі ў газеце “ГР” матэрыялы пра станаўленне суполкі — адзінай такой, відаць, за межамі Беларусі.

У гасцях у нас былі студэнты Таўрычаскага каледжа Крымскага федэральнага ўніверсітэта імя Вярнадскага. Многае ім было ўпершыню, з вялікай цікавасцю гарталі “Голас Радзiмы”, звяртаючы асаблівую ўвагу на вёрстку: бо вучацца маладыя людзі на аддзяленні дызайнераў. Некаторыя з іх першы раз, як аказалася, трымалі ў руках газету, надрукаваную ў Беларусі, з артыкуламі пра беларусаў Крыма.

Сочинение што такое шчасце

У ліку тых, каму далі слова на творчай імпрэзе — і наша сяброўка з таварыства “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай Вольга Рудэнка (мае нагрудны знак “Маці-гераіня”, выгадавала 5 дзяцей). Распавяла, як у 2015-м была ў паломніцтве па святынях Беларусі. Наведалі тады і Полацк з дачкой: у той час паслушніцай, а цяпер манашкай Людмілай. Мы згадалі пра тое, што святая Еўфрасіння — апякунка жаночага манаства, што Людміла цяпер жыве ў Свята-Траецкім жаночым манастыры, гэта ў цэнтры Сімферопаля. А ў манастыры тым захоўваюцца мошчы святога Лукі Крымскага (у свеце Валянціна Войны–Ясянецкага, у якога па бацьку былі моцныя родавыя карані з Беларусі). Вось як цесна ўсё пераплецена ў лёсах крымскіх беларусаў!

Усіх нас падзівіла 87-гадовая Алена Кірыенка, адна з заснавальніц нашай суполкі. Родам Алена Яўменаўна з вёскі Гута (Клімавіцкі раён, Магілёўшчына). Было ў яе цудоўнае сольнае выступленне: спецыяльна падрыхтавала, выканала беларускія прыпеўкі. Пра жыццёвы шлях нашай паважанай старэйшай сяброўкі мы збіраемся распавесці ў “Голасе Радзімы”.

Яшчэ адна сяброўка суполкі, Галіна Баранава (Карась) жыве ў Сакскім раёне. Распавяла пра тое, што нядаўна высветлілася: яны сваячкі з Вольгай Рудэнкай (Баравік) з Сімферопальскага раёна! Жывуць абедзве ў Крыме шмат гадоў. Нарадзілася Вольга Міхайлаўна ў вёсцы Пеніца (Калінкавіцкі раён, Гомельшчына), Галіна Рыгораўна — у саміх  Калінкавічах. А звязвае іх радня, родавыя карані ў вёсцы Муціжар: была яна спалена ў гады вайны і адноўлена пасля Перамогі.

Сочинение што такое шчасце

Пра адну з нашых творчых сустрэч — фестываль беларускай культуры “Пад заступніцтвам Еўфрасінні Полацкай” у храмавым комплексе ў Еўпаторыі — чыталі мы тэкст з “ГР” услых. Напісанае, надрукаванае — застаецца! Той Фестываль асабліва запомніўся. Тады настаяцель храма ў імя свяціцеля Лукі протаіерэй Уладзімір Бадах (у яго таксама ёсць беларускія родавыя карані) здзейсніў малебен прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, 5 чэрвеня, у дзень памінання святой. Успаміналі словы яго віншавання пасля набажэнства “… вельмі радасна бачыць прыхаджан у нацыянальных касцюмах. Гэта часцінка дзівоснай беларускай зямлі, якая з’яўляецца і для мяне роднаю. Таму ўдвая радасна здзяйсняць малебен прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Усім вам жадаю здароўя, малітоўнага заступніцтва, святой дапамогі ва ўсіх жыццёвых клопатах, а самае галоўнае — імкнення да выратавання вечнай душы”.

Сочинение што такое шчасце

Усе мы атрымалі ад нашых беларускіх продкаў духоўную спадчыну, якая неацэнная, невымерная. Мы нясем у сабе любоў да роднай мовы, беларускіх традыцый, нашага народа, Зямлі Беларускай. І мы, беларускі ў Крыме, беражліва зберагаем і прымнажаць тыя скарбы, каб перадаць іх наступнікам. Цікавімся жыццём у Беларусі, хочам яшчэ многае спазнаць, спрабуем нечаму навучыцца: каб карыснымі быць для сваёй Айчыны. Прыйшоў на імпрэзу Ігар Класоўскі: беларус з Гомеля, даўно жыве ў Сімферопалі, сябар нашай суполкі, паэт. Ён выступіў, падарыў нам вершы пра Еўфрасінню Полацкую на беларускай мове. Свае вершы “Святло ў акне” і “Еўфрасіння Полацкая” чытала беларуска з пасёлка Лясноўка Сакскага раёна Галіна Баранава. Потым яе радкі мы яшчэ згадвалі: “А жизнь чтоб счастливее стала, нам всем Евфросинья нужна”. Выкладчыца Еўпатарыйскай мастацкай школы Алена Прынь і мастачка, рэстаўратар Тамара Пухальская з Сімферопаля распавялі пра цікавыя падрабязнасці з жыцця святой, падзяліліся думкамі пра стварэнне новых абразоў з яе выявай — над тым абедзьве працуюць. Яшчэ адна творчая асоба ў нашай суполцы — Людміла Цімашчук з Краснаперакопска (дарэчы, пра яе сёлета быў тэкст “«Крымка» помнiць пра Журыхі” — ГР, 25.03.2021). Людміла прывезла на сустрэчу свой габелен “Беларус” ды распавяла, як працавала над ім.

Алена Кірыенка

З вялікай цікавасцю ўспрынялі ўсе аповед Людміла Айзенштэйн (у дзявоцтве Шапетунко) — намесніцы кіраўніцы суполкі “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай. Наша сяброўка адпачывала ў санаторыі на Бацькаўшчыне: у Іванаўскім раёне Брэстчыны. Наведала там як родную вёску Трудавая, дзе нарадзілася, так і Варацэвічы: там вучылася. Ды пра тое, пра крымскі лёс нашай сяброўкі, якая займаецца турбізнесам — раскажам іншым разам.

А якія прыгожыя беларускія песні мы спявалі! Ну як жа й не падхапіць, калі запявалі Таццяна Стасева, Марыя Кошалева, Вольга Рудэнка, Таццяна Склярэнка з ансамбля “Родныя напевы” — ёсць такі ў Сімферопальскім раёне. А словы ж любімых песень ведаюць усе!

Дзіна Шаўчэнка, кіраўніца Крымскай рэспубліканскай культурна-асветніцкай грамадскай арганізацыі “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай

СВЕЖЫ НУМАР

А вот еще несколько наших интересных статей:

  • Сочинение школьный сад осень
  • Сочинение шолохов на тему тихий дон шолохов
  • Сочинение эзопов язык в сказках салтыкова щедрина
  • Сочинение школьные будни со сложными предложениями
  • Сочинение школьный учитель в изображении астафьева
  • Поделиться этой статьей с друзьями:


    0 0 голоса
    Рейтинг статьи
    Подписаться
    Уведомить о
    guest

    0 комментариев
    Старые
    Новые Популярные
    Межтекстовые Отзывы
    Посмотреть все комментарии